одному бублик, другому — дырка от бублика. Это и есть демократическая республика». Доказам на карысць такога меркавання з'яуляецца тое, што ў рускіх парэміяграфічных і фразеалагічных працах (У. Даля, М. Міхельсона і інш.) выраз не фіксуецца, няма яго і ў ранейшых беларускіх і ўкраінскіх зборніках. Яго пачалі ўключаць ў слоўнікі толькі ў 1950-я гады. Дзіцячы лепет. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. детский лепет, укр. дитячий лепет). Наіўныя, несур'ёзныя, павярхоўныя думкі, меркаванні і пад. Вершы [я] пачаў пісаць, калі адолеў граматыку, а складаў іх яшчэ раней. Мабыць, гэта быў дзіцячы лепет (Полымя. 1987. № 8). Узнік, хутчэй за ўсё, са свабоднага словазлучэння ў выніку яго метафарычнага пераасэнсавання на аснове падабенства з'яў. Выраз у такім разе ўсведамляецца як прыхаванае параўнанне з дзіцячым лепетам у прамым значэнні гэтых слоў. Параўн. і аналагічнае тлумачэнне фразеалагізма ў ТСБМ (т. 3, с. 35): «Дзіцячы лепет — пра што-н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае». З другога боку, можна лічыць, што гэта выраз з агульным аналітычным значэннем і што абодва кампаненты — сэнсаўтваральныя: дзіцячы суадносіцца са значэннем 'наіўны, не сталы, неўласцівы даросламу', а лепет — са значэннем ці адценнем 'невыразная, непераканаўчая гаворка, разважанне, тлумачэнне і пад.'. Дзяліць шкуру (скуру) незабітага мядзведзя. Агульны для ўсходнесл. м. Загадзя размяркоўваць прыбытак ад чагосьці яшчэ не ажыццёўленага. Кожны хоча нешта ўрваць. А рваць пакуль што няма чаго. Дзелім шкуру незабітага мядзведзя (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Склаўся на аснове прыказкі, вядомай многім народам у блізкіх разнавіднасцях: Не забіўшы мядзведзя, шкуры не прадавай (руск.), Не прадавай мядзведжай шкуры, пакуль не забіў мядзведзя (ням.), Не варта прадаваіць шкуру мядзведзя, не забіўшы яго (франц.). Параўн. беларускія адпаведнікі, занатаваныя М. Федароўскім: На жывым мядзведзі шкуры не купляй; Калі мядзведзь у лесе, то шкуру не дзяруць. Дзяльба скуры незабітага мядзведзя. Гл. падзел (дзяльба) скуры незабітага мядзведзя. Дзям'янава юшка. Паўкалька з руск. м. (демьянова уха). Тое, што назойліва прапануецца каму-н. у вялікай колькасці. Заставілі і пельмені есці. Смехата. Я іх туды, а яны — назад. Дзям'янава юшка (В. Ткачоў. Дзень у горадзе). Выраз з аднайменнай байкі (1813) І. А. Крылова, у якой расказваецца, як Дзям'ян так частаваў юшкай суседа Фоку, што той мусіў уцячы і пасля гэтага «да Дзям'яна ні нагой
Дадатковыя словы
дзямян, дзямяна, дзямянава, зяуляецца, зяў, несурёзныя
54 👁