Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
сабака вытлумачваецца тым, што існавала павер'е, быццам закапаныя ў зямлі скарбы ахоўваюцца нячыстай сілай у вобразе чорнага сабакі. Дзесятаму заказаць. Агульны для бел. і ўкр. м. Ні ў якім разе не паўтарыць падобнага і другіх папярэдзіць. Ды я сёння сказала: глядзі, хлопчык, калі яшчэ раз убачу — будзе до-о-брая лазня. Так адхрышчу, што дзесятаму закажаш (А. Кудравец. На зялёнай дарозе). Калі ўстарэлае слова заказаць са значэннем забараніць' было ў актыўнай лексіцы, то фразеалагізм усведамляўся як «забараніць не толькі сабе, але і дзесятаму», дзе гіпербалічнае дзесятаму абазначала 'кожнаму, іншаму, пятаму-дзесятаму'. Субстантываваны лічэбнік дзесятаму замацаваўся ў фразеалагізме як яго сталы кампанент, відаць, не з моманту ўзнікнення выразу. Напрыклад, у помніку XVI ст., у лістах аршанскага старасты Філона С. Кміты-Чарнабыльскага, сустракаем: «…таковое досады ужил, не только молвити сметь, же се вернет, але и другому закажет!» Дзесятая (сёмая) вада на кісялі. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі далёкі сваяк. Нябожчыцы матцы Яніны яна даводзілася стрэчнай сястрой, вось і ўсё сваяўство — от так, дзесятая вада на кісялі (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Антоні Плахінскі… даводзіўся ёй дваюрадным ці траюрадным братам, адным словам, сёмая вада на кісялі (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Даўней кісель рабілі пераважна з аўса, які намочвалі, прарошчвалі, сушылі і таўклі ў ступе. Затым солад заквашвалі і працэджвалі. Маглі і яшчэ раз ці два заліваць вадой выціснутую гушчу і працэджваць на сіта. Але ўжо атрымліваўся рэдкі кісель, далёка не падобны на першы цэд. Зразумела, што ні сем, ні тым больш дзесяць цэдаў не практыкавалі, бо іх вынікам была б амаль чыстая вада. Таму на пачатку свайго фразеалагічнага жыцця выраз дзесятая (сёмая) вада на кісялі ўсведамляўся як гіпербала. Дзённа і ночна. Уласна бел. (параўн. ва ўкр. м.: денно і нічно). Увесь час, пастаянна. Улады рабілі (і робяць) выгляд, што раяцца з простымі людзьмі, што прыслухоўваюцца да іх разваг і меркаванняў, што дзённа і ночна дбаюць аб іх здароўі, шчасці і дабрабыце (ЛіМ. 23.10.1998). Склаўся на аснове царк. — слав. выразу денно и нощно, які абазначаў суткі'. Дзірка ад абаранка. Паўкалька з руск. м. (дырка от бублика). Зусім нічога. Я стараўся, стараўся… А за мае старанні — дзірка ад абаранка (І. Капыловіч. Чарнабурка). Стваральнік выразу — У. У. Маякоўскі. У яго «Містэрыі Буф» (1918) чытаем: «Чего канителитесь? Обещали и делим поровну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павере
41 👁
 ◀  / 440  ▶