Склаўся на аснове фразеалагізма (не магчы) звязаць двух слоў (гл.) — недакладнай калькі з лац. м. Дзве дзюркі ў носе і сканчылося. Запазыч. з польск. м. (dwіе (dzіurkі w nоsіе і skоńсzуłо sіę). Ужыв. са значэннем 'на гэтым і канец', звычайна як жартаўлівае выказванне пра завяршэнне чагосьці. Напрыклад, у камедыі Я. Купалы «Паўлінка» Сцяпан пад заслону кажа: Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе і сканчылося. Або ў камедыі К. Крапівы «Брама неўміручасці»: Вось і ўся неўміручасць. Дзве дзюркі ў носе і сканчылося, як той казаў. Ізноў мы ўсе роўныя. I ніхто нас не дзеліць на вечных і абязвечаных. М. Федароўскі занатаваў у народных гаворках варыянт гэтага запазычання: дзве дзіркі ў носе дый сканчылося. Выраз усведамляецца як матываваны. Дзевяты вал. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі: 1) самая моцная і небяспечная хваля ў часе марской буры, 2) грозная, нязломная сіла, 3) чаго; найбольшае праяўленне чаго-н. Гаварыў Асілак брату: — Глянь, дзе хвалі пеніць шторм, ці то грывай вал дзевяты, ці то зломаным крылом птушка, тонучы, махае? (М. Танк. Казка пра Музыку). Няхай не цешыць сябе стары лад тым, што дзевяты вал мінуў! (Я. Колас. Забастоўшчыкі). Проста з моста скакаў рэдактар на дзевятым вале злосці (П. Палітыка. Свой хлопец). Звычайна ў выразе выдзяляюць два апошнія значэнні, а першае лічаць тэрміналагічным, аднак гэта тыповае фразеалагічнае значэнне, не звязанае са значэннямі кампанентаў. Назва дзевяты ідзе ад міфалагічнага ўяўлення пра дзевяць як свяшчэнны лік. На аснове гэтага зыходнага значэння развіліся метафарычным шляхам астатнія два значэнні. Дзеля понту. Гл. для (дзеля) понту. Дзень добры! (Добры дзень!). Калька з франц. м. (Bonjour!) ці ням. (Gutеn Тад!) м. Прывітальны зварот пры сустрэчы раніцай або днём. [Куторга:] Дзень добры, пане Пратасавіцкі! Здарова, пані Пратасавіцкая! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Першапачаткова ўсведамляўся як пажаданне добрага дня каму-н. Дзе сабака закапаны. Калька з ням. м. (dа іst dег Нund bеgгаbеn; замест іst выкарыстоўваецца і liеgt). У чым сутнасць справы, сапраўдная прычына чаго-н. Было крыўдна, як гэта ён, майстра сваёй справы з вялікім, яшчэ даваенным стажам, не можа дабрацца, дзе тут, як кажуць, сабака закапаны (Мік. Ткачоў. Светлы агонь). Мяркуюць, што выраз нарадзіўся ў перыяд сярэднявечча, калі модным было шукаць скарбы, і першапачаткова абазначаў 'вось дзе скарб закапаны'. Выкарыстанне замест скарб слова
Дадатковыя словы
bеgrаbеn, dеr
57 👁