Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Даць пытлю каму. Уласна бел. Абазначае 'напасці з дакорам, абвінавачаннем' і 'правучыць, разбіць'. Дык вы едзеце?.. Дайце там пытлю ўсім! (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). — Гарадскія хлопцы пастараліся. — Што ж, малайцы, і яны далі немцу пытлю! (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Сэнсаўтваральным кампанентам выразу выступае дзеяслоў даць, які ў свабодным ужыванні, без дапаўнення, здольны рэалізаваць такое ж значэнне, як і ўвесь фразеалагізм даць пытлю (параўн., напрыклад: «Дам я табе!», «Ну і далі ім…»). Дадатак пытлю «прырос» да дзеяслова як увасабленне хуткага руху, што ўсведамлялася носьбітамі мовы, калі слова пыталь было ў актыўнай лексіцы. Устарэлы назоўнік пыталь — гэта, паводле І. Насовіча, машына для пытлявання пшаніцы. Амаль тое самае і ў даўнейшых слоўніках польск. м., напрыклад у слоўніку 1912 г.: 'млын для пытлявання' і 'спецыяльны млынавы мяшок для прасейвання мукі, які механічна прыводзіцца ў рух'; тут жа падаюцца і ўстойлівыя параўнанні: язык як пыталь, словы сыпле як з пытля. Даць стракача ад каго, адкуль, куды. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) стракача ад каго, адкуль, куды. Даць тон каму, чаму, у чым. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) тон каму, чаму, у чым. Даць храпака. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) храпака. Два канцы адной палкі. Уласна бел. Вельмі блізкія ці аднолькавыя ў якіх-н. адносінах з'явы (рэжымы, вучэнні і пад). Што ж тычыцца ідэалогіі, дык камунізм і фашызм маюць, так бы мовіць, асявую сіметрыю або, як кажуць у народзе, ёсць два канцы адной палкі (В. Быкаў. У ягоных сімпатыях няма нічога нечаканага). Магчыма, склаўся на вобразнай аснове фразеалагізма палка з двума канцамі (гл.). Двухаблічны Янус. Паўкалька з франц. м. (Jаnus à dеuх vіsадеs). Крывадушны чалавек. Двухаблічны Янус [Вігель] адно гаварыў людзям у вочы, зусім іншае пісаў пра гэтых людзей у сваіх даносах і лістах (Б. Сачанка. Думкі ўроссып). Выток фразеалагізма — рымская міфалогія. Янус — старажытнарымскі бог часу, а таксама пачатку і канца, уваходу і выхаду. На малюнках і ў скульптуры яго паказвалі з двума тварамі, звернутымі ў супрацьлеглыя бакі. Маладым тварам ён глядзеў наперад, у будучыню, а старым — назад, у мінулае. Двух слоў не звязаць. Агульны для ўсходнесл. м. Не ўмець звязна, прыгожа выказваць свае думкі. Ты вот пісаць не ўмееш, двух слоў не звяжаш, а колькі ў газеце трубіш? Гадоў пятнаццаць (І. Навуменка. Летуценнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
45 👁
 ◀  / 440  ▶