Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Сербіянку», «Польку» шпараць… (Я. Купала. Вечарынка). Эх, і наскакалася ж Яніна ў нядзельку ў Манькоўцы! Ну, і дала дыхту нагам, што дала дык дала (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Даць задні ход. Гл. даваць (даць) задні ход. Даць знаць каму. Гл. даваць (даць) знаць каму. Даць лататы. Агульны для бел. і руск. м. Імкліва ўцячы, кінуцца ўцякаць. Даў, як заяц, лататы праз дарогу — у кусты (А. Александровіч. Шчаслівая дарога). Для сучаснага носьбіта бел. м. выраз даць лататы — нематываваная фразеалагічная адзінка, пазбаўленая свайго семантычнага вобраза. Для таго ж, хто некалі першы раз ужыў гэты выраз, і яго апошні кампанент не быў «цёмны». Паводле ўзнікнення ён адносіцца да ліку гукапераймальных: сваім складам (лата-та) ён нагадвае гукі, характэрныя для дзеяння, названага гэтым словам (тупат ног уцекача). У выразе даць лататы яго апошні кампанент, па аналогіі з выразамі адной сэнсавай сям'і даць цягу, даць дзёру, даць драла і падобных, прыняў форму род. скл. Часам у мастацкай літаратуры можна сустрэць прыклады, калі пісьменнік агаляе вобразны стрыжань фразеалагізма, напрыклад, падзелам апошняга кампанента на склады: «Па запыленых будынках чуем плач мы беднаты… — Дзе ж цяпер шукаць прыпынку? Ці даваць мо лата-ты?» (М. Чарот. Босыя на вогнішчы). Даць ляшча каму. Відаць, запазыч. з укр. м. Моцна ўдарыць, выцяць каго-н. Даўшы ляшча аднаму, другому, Фурсевіч злавіу трэцяга і скамандаваў:—Клічусіх на аўдыенцыю (Звязда. 9.10.1987). Ва ўкр. м. слова ляшч ужыв. не толькі ў складзе фразеалагізма дати ляща 'ударыць далонню па абліччы', але і як назоўнік з самастойным лексічным значэннем аплявуха'; першапачаткова дати ляща — 'даць аплявуху'. Фразеалагізм ёсць і ў руск. м. (дать леща); яго ўзнікненне В. М. Макіенка звязвае з магчымым утварэннем ад дыял. дзеяслова лещить біць' словакампанента лещ са значэннем удар'. Даць перуноў каму. Гл. даваць (даць) перуноў каму. Даць перцу каму. Гл. даваць (даць; задаваць, задаць) перцу каму. Даць пудла. Уласна бел. Памыліцца, схібіць. І як далі яны такога пудла! Варту знялі тады, калі яна была найболей патрэбна. Дапусціліся да таго, што пратакол папаў у рукі паліцыі (Я. Колас. На ростанях). Паходзіць з мовы паляўнічых, дзе пудла—'няўдачны стрэл, промах'. Першапачатковае значэнне выразу — «спудлаваць, прамахнуцца, страляючы; толькі спудзіць (птушку ці звера
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
48 👁
 ◀  / 440  ▶