Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
пагрозу. Параўн. у рамане П. Місько «Мора Герадота»; «—Лічу да трох і страляю. Раз!.. — Два!.. — затрэсліся галіны дуба. — Тры!!!» Першапачатковы сэнс фразеалагізма да трох не гавары з кім — 'хтосьці не будзе, не стане тройчы паўтараць сваю просьбу, загад ці пагрозу'. Да трэціх пеўняў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. до третьих петухов, укр. до третіх півнів). Да самага світання (быць дзе-н., займацца чым-н.). Хадзілі, гаманілі. Нават аднойчы [мы] завіталі ў бар, дзе заседзеліся, як раней казалі, да трэціх пеуняў (Б. Сачанка. Штрыхі). Першапачатковае значэнне выразу — 'пакуль заспяваюць трэці раз пеўні'. А гэта бывае, калі ўжо світае. Дах (страха) над галавой. Агульны для ўсходнесл. (руск. крыша над головой, укр. дах над головой, польск. (dасh nаd głova) м. Дом ці кватэра, пакой. Важна, што ў мяне ёсць дах над галавою. А ў людзей і таго няма (У. Дамашэвіч. Німфа). Паходзіць са свабоднага словазлучэння ў выніку сінекдахічнага пераносу (заменена назва цэлага назвай яго часткі). Даць газу каму. Гл. даваць (даць) газу каму. Даць галаву на адрэз. Гл. даваць (даць) галаву на адрэз (на адсячэнне). Даць гарбуз каму. Запазыч. з укр. м. (дати гарбуза). Адмовіць таму, хто сватаецца. Яе асабліва трывожыла тое, што Глушакі сваты не абы-якія, ім не так проста даць гарбуз, паказаць, як ісці туды, адкуль прыйшлі, ні з чым… (І. Мележ. Людзі на балоце). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. На Украіне і ў некаторых раёнах Беларусі быў звычай: калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання, то маладому або свату давалі гарбуз як знак нязгоды. Даць дуба. Гл. дуба даць. Даць дыхту каму, чаму. Відаць, запазыч. з польск. м.; яго падае толькі «Słownik jęzуkа роlskіедо» (1900): zаdаć котu dусhtu — 'даць лазню, узяць у абарот'. У гэтым слоўніку сярод пяці значэнняў, уласцівых слову dусht, называецца і значэнне пабоі', з якім звязваецца ўзнікненне выразу даць дыхту. У сучаснай бел. м. фразеалагізм ужыв. з чатырма значэннямі: 1) каму; моцна сварыцца на каго-н., прабіраць каго-н.; 2) каму; сурова распраўляцца з кім-н., біць бязлітасна каго-н.; 3) чаму і без дап.; рабіць што-н. хутка, энергічна; 4) чаму; натруджваць (рукі, ногі). Як толькі на парозе пакажацца нявестка, ну і дам ёй дыхту! (Ядвігін Ш. Важная фіга). Каб яны [нашы «ястрабкі»] толькі паявіліся, дык далі б дыхту гэтым нахабнікам-фашыстам (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё). Даюць дыхту, даюць жару,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
132 👁
 ◀  / 440  ▶