так затупілася, што бацька дзіву даўся: — Ну, дабілі пілу да ручкі! (Л. Левановіч. Шчыглы). Відаць, на пачатку свайго яшчэ нефразеалагічнага жыцця спалучэнне да ручкі ўступала ў кантакт з дзеясловам зрэзацца і дастасоўвалася, напрыклад, да нажа або сярпа, якія ад доўгага карыстання зрэзваліся ледзь не да самай ручкі і станавіліся непрыгоднымі. Фразеалагізаваўшыся, выраз стаў спалучацца з рознымі дзеясловамі-суправаджальнікамі і ў залежнасці ад гэтага пашыраў свой сэнс. У спалучэнні са словамі дабіваць, даводзіць ён абазначае 'да бязвыхаднага становішча, да поўнай непрыгоднасці' (гл. вышэй), а са словамі даходзіць, дайсці, дабівацца — 'да мяжы, да крайняй ступені ва ўчынках, у паводзінах, немачы, слабасці і інш.': «Я і сама ўжо не работніца, да ручкі дабілася, можна сказаць» (І. Козел). Да сівых валасоў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. до седых волос, укр. до сівого волосся). Да глыбокай старасці, да старэчага ўзросту (дажыць, дарасці, застацца і інш.). Да сівых валасоў вунь хутка дарасцеш, а ўсё пустадомкам будзеш (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё). Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння ў выніку сінекдахічнага пераносу (назва канкрэтнай дэталі, характэрнай для пэўнага ўзросту, ужыта ў значэнні самога гэтага ўзросту). Даставаць гізунты з каго. Уласна бел. Здзекавацца з кагосьці, збіваць кагосьці. А што, калі раз'юшаны немец не спыніцца на Драніцы з Брава-Жыватоўскім ды пачне перабіраць плёткай астатніх, дастаючы з кожнага гізунты? (І. Чыгрынаў. Апраўданне крыві). Семантычны вобраз гэтага выразу аднаўляецца з высвятленнем сэнсу назоўнікавага кампанента. Паводле Ф. Янкоўскага, слова гізунты з'яўляецца запазычаннем з ідыш — мовы яўрэяў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы; у аснове гэтай мовы ляжаць ням. дыялекты; гізунты — «здароўе», параўн. gеsund у ням. м. — «здаровы». Да трох не гавары з кім, каму. Уласна бел. Хто-н. рашучы, гарачы; з кім-н. жарты кепскія. То яму дзяжа не чыста, то хлеб прэсны і сыры… Ой, які ўжо наравісты! Хоць ты падай прад ім лістам — і да трох не гавары! (Я. Колас. Зяць). Каб уразумець унутраную форму гэтага фразеалагізма, прыгадаем урывак з камедыі А. Макаёнка «Таблетку пад язык»: «[Дзед Цыбулька:] А чаго ты, дурыла, уз'ерапеніўся? I спытацца нельга? [Іван:] Пра такое нельга! Ясна?.. Запомні, я да трох лічыць не буду». У словах да трох лічыць не буду — выразны намёк на тое, што Іван не стане яшчэ раз гаварыць: «Рабі, што я сказаў! Лічу да трох: адзін… два… тры!», а адразу прывядзе ў выкананне сваю
Дадатковыя словы
зяўляецца, разюшаны, узерапеніўся
52 👁