Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
так пагавару з гэтым Гатюком, што будзе памятаць да новых венікаў! (Я. Каршукоў. Пра жонку). Склаўся ў выніку метанімічнага пераносу, заснаванага на часавай сумежнасці з'яў. Першапачатковае прамое значэнне — 'на працягу ўсяго года, аж да таго часу, калі ў летні сезон зноў пачнуць нарыхтоўваць венікі (для паркі ў лазні ці падмятання паддогі)'. Да першых пеўняў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. до первых петухов, укр. до перших півнів). Вельмі позна, да сярэдзіны ночы (сядзець, гуляць, не спаць і інш.). Выпускнікі перад сваім святам не клаліся спаць да першых пеўняў, латашылі гародчыкі з кветкамі (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана). Першапачатковае значэнне выразу— 'пакуль заспяваюць першыя пеўні'. А спяваюць яны заўсёды ў адзін і той жа час — у поўнач. Дарогу перабягаць каму. Агульны для ўсходнесл. м. Перашкаджаць камусьці, апярэджваць у чым-н. Мог бы ўжо і Вінцэсь у горадзе быць, на другім курсе. А от жа не шанцуе… Гарадскія дарогу перабягаюць — растаропны яны, языкі добра падвешаны… (П. Місько. Ціхае лета). Прататыпам выразу было пераменнае словазлучэнне, звязанае з даўнімі вераваннямі: калі кошка або заяц ці ліса перабягалі каму-небудзь дарогу, то гэта было прыметай, што не пашанцуе, што будзе бяда. Нічога добрага не абяцала і сустрэча з чалавекам, у якога «паганае вока». Дарункі данайцаў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. дары данайцев, укр. дари данайців). Каварная паслуга з мэтай прычыніць зло. Пасажыры б'юць трывогу: іх збуцвелы каўчэг хіліцца і яшчэ, чаго добрага, перакуліцца ад перагрузкі. Не таварамі для народа, не багаццямі для працоўных. Дарункамі данайцаў — зорояй! (С. Паўлаў. Воўк ля парога). Сфарміраваўся на аснове легенды з грэчаскай міфалогіі аб узяцці Троі і траянскім кані. Данайцы (грэкі) пасля дзесяцігадовай асады рашылі хітрасцю авалодаць горадам Троя. Яны сказалі, што пакідаюць горад, падарылі траянцам вялізнага драўлянага каня і адплылі на суседні востраў. Жрэц Лаакоан не паверыў грэкам і папярэдзіў сваіх суайчыннікаў: «Бойцеся данайцаў, што прыносяць дарункі!» Але траянцы не звярнулі ніякай увагі на гэту перасцярогу, разбурылі частку сцяны і ўцягнулі каня ў крэпасць. Ноччу з каня выйшлі схаваныя там воіны-грэкі, перабілі варту, адчынілі гарадскія вароты і ўпусцілі войска, што вярнулася з вострава. Троя была ўзята і разбурана. Да ручкі. Агульны для ўсходнесл. м. Да бязвыхаднага становішча, да поўнай непрыгоднасці (дабіваць, даводзіць). Піла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зброяй, зяў
46 👁
 ◀  / 440  ▶