далёка не паедзеш! Садзіся. Давязу (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). Узнік з прыказкі На лечаным кані далёка не заедзеш. Дзеяслоўны кампанент фразеалагізма ўжываецца, як і ў прыказцы, звычайна ў другой асобе адзіночнага ліку. Да мозгу касцей. Калька з франц. м. (jusqu'á lа тоеllе dеs оs). Ужыв. са значэннямі 'вельмі моцна (празябнуць, прамерзнуць; мароз, вецер прабірае, пранізвае і пад.)', 'у найвышэйшай ступені' і 'самы сапраўдны, цвёрда перакананы ў чым-н.'. Холад пранізваў да мозгу касцей, балюча сціскаў мускулы (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). Быць прынцыповым да мозгу касцей, бараніць свае прынцыпы да апошняга дыхання? Хіба гэта кепска? (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў). Ты вось выступаеш за пачуцці, а сам такі ўжо рацыяналіст… да мозгу касцей! (У. Рубанаў. Каштаны). У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз. Дамоклаў меч. Калька з лац. м. Пастаянная небяспека, неадступная пагроза. Не літасці ў ворага маліць, прасіць, хоць і дамоклаў меч над галавой вісіць (Я. Пушча. Дамоклаў меч). Этымалагічнай асновай выразу з'явілася старажыткагрэчаскае паданне, упершыню запісанае рымскім філосафам Цыцэронам. Сіракузскі тыран Дыянісій Старэйшы (IV ст. да н. э.) захацеў правучыць аднаго са сваіх прыбліжаных, Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. I вось зайздросніка запрасілі ў тыранаў палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл убачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім воласе востры меч. Як растлумачыў Дыянісій, гэты меч — сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае тырана, знак нетрываласці яго шчасця. Вернемся да нашых бараноў. Калька з франц. м. (геvепопs á nоs mоutоns). (Вернемся) да асноўнай тэмы, да прадмета гаворкі. Згадайце нашу далёкую ці нават зусім яшчэ нядаўнюю гісторыю… Але вернемся, як кажуць, да нашых бараноў (Настаўн. газ. 16.01.2001). Паходзіць з фарса «Адвакат П'ер Патлен» (1470). На судзе багаты суконшчык, у якога пастух украў бараноў і авечак, пачынае, забываючы пра сутнасць распачатай ім судовай справы супраць пастуха, папракаць пастуховага адваката Патлена, які не заплаціў яму да гэтага часу за шэсць локцяў сукна. Суддзя мусіў перапыніць суконшчыка словамі: «Вернемся да нашых бараноў» (у арыгінале першы і апошні кампаненты звязаны рыфмай). Да новых венікаў помніць, памятаць, не забыць. Агульны для ўсходнесл. м. (укр. до нових (зелених) віників). Вельмі доўга. Я
Дадатковыя словы
jusquá, rеvепопs, зявілася
47 👁