Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Да другіх пеўняў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. до вторых петухов, укр. до других півнів). Незадоўга да світання (быць дзе-н., чакаць і пад.). Свёкар добра яе разумеў: сапраўды, якая гэта такая вучоба, што называецца, да другіх пеўняў ды яшчэ ў сістэме палітасветы? (М. Парахневіч. Кватэра). Першапачатковае значэнне выразу — 'пакуль заспяваюць другі раз пеўні'. А спяваюць яны незадоўга да досвітку. Да другога прышэсця. Паўкалька з руск. м. (до второго пришествия). Неакрэслена доўга. Кастусь сярдзіта пазіраў на Магду. — Мне што, бегаць за вамі да другога прышэсця? (Л. Рублеўская. Пярсцёнак апошняга імператара). Склаўся на аснове евангельскага прадказання аб вяртанні («другім прышэсці») Ісуса Хрыста на зямлю перад канцом свету. Да зубоў узороіць, узороіцца. Калька з франц. (êtге агmé jusqu'auх dеnts, літаральна «быць узороеным да зубоў») ці ням. (bіs аn dіе Zähnе bеwаffnеt sеіn, літаральна «да зубоў узороіцца») м. Вельмі добра, вельмі моцна. «Дадому» вярталіся ўзороеныя да зубоў. 3 аднаго боку — рэвальвер, з другога — рэвальвер, ды яшчэ кінжал у дадатак (Я. Маўр. Палескія рабінзоны). Магчыма, у французаў выраз склаўся па мадэлі — на ўзор другога іхняга выразу: êtге sаvаnt jusqu'аuх dеnts («быць вучоным да зубоў»), а можа, на думку В. М. Макіенкі, перад намі «празрыстая метафара», «паколькі зубы — самая натуральная і заўсёды „зручная" зороя». Да карэння валасоў чырванець (пачырванець). Калька з франц. м. (jusqu'a lа гасіnе dеs сhеvеuх). Вельмі моцна. Віктар падумаў, што зараз пачырванее, і тут жа пачырванеў да карэння валасоў (У. Карпаў. Сотая маладосць). У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз. Да касцей прамокнуць, прамерзнуць. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. до костей, укр. до кісток). Вельмі моцна, наскрозь. Хлопцы сядзелі на нарах і моўчкі глядзелі на прамерзлага да касцей партызана, які ля печы здымаў боты (А. Карпюк. Данута). Магчыма, склаўся пад уплывам фразеалагізма да мозгу касцей (гл.) — калькі з франц. м. — у выніку яго скарачэння. Далёка не заедзеш (не паедзеш) на чым, з чым, без чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Не шмат чаго дасягнеш, многага не даб'ешся. — Што гэта за пасаг, — рызыкнуў не паддацца Сёмка Фартушнік. — На адным доме далёка не заедзеш (К. Чорны. Трыццаць год). Шафёр таксама лагодна крыкнуў: — Гэй, ты! На гонары
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

jusqua, jusquauх, jusquаuх, êtrе, аrmé, дабешся, зброя, узброеным, узброіцца, узброіць, ўзброеныя
47 👁
 ◀  / 440  ▶