Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
С. Кміты-Чарнабыльскага» (XVI ст.): «… и до вашей панскей милости давал знать». Ужываўся і ў варыянтнай форме даваць ведаць: «Даю ведать вашей панскей милости». Даваць (даць) перуноў каму. Уласна бел. Гнеўна, з абурэннем гаварыць, пагражаць. Звычайна Рыгошка ніколі не даваў перуноў, толькі пратне вокам, як зазлуе, але ў незвычайны час, калі хваляванне раз'ятрыць яго марудную натуру, то ён мог нарабіць бяды (А. Наварыч. Сутыкненне з вечнасцю). У аснове фразеалагізма — адгалосак даўнейшай веры ў Перуна— бога грому і маланкі ва ўсходніх славян. Пад перунамі тут маюцца на ўвазе перуновы стрэлы — маланкі. Да геркулесавых слупоў даходзіць, дагаварвацца і інш. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. до геркулесовых столпов, укр. до геркулесовіх стовпів). (Даходзіць і інш.) да крайнасці ў чым-н. I гэтак напісана?.. Ну, гэта ведаеце што?! Гэта значыць — дагаварыцца да геркулесавых слупоў (І. Дуброўскі. У пошуках залатога дна). Склаўся на аснове назоўнікавага фразеалагізма геркулесавы слупы (чаго), які мае значэнне 'вышэйшая ступень, мяжа чаго-н.' і з'яўляецца паўкалькай з англ. м. (Негkules Рillагs). Вытокам жа фразеалагізма стала грэчаская міфалогія. Першапачаткова геркулесавымі слупамі называлі дзве скалы на супрацьлеглых берагах Гібралтарскага праліва — «край свету», паводле ўяўленняў старажытных грэкаў. Паставіў гэтыя слупы нібыта Геркулес, які прайшоў усю Афрыку і дасягнуў «канца зямлі». Да глыбіні душы. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі моцна (хваляваць, кранаць, уражваць і пад.). З маленства ведаю і да глыбіні душы люблю гэты рамантычны край, дзе жывуць добрыя і працавітыя людзі (Р. Няхай. «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»). Склаўся, відаць, на аснове фразеалагізма ў глыбіні душы (гл.), які з'яўляецца калькай з лац. м. Да грэчаскіх калёндаў (каляд) адкладваць (адкласці). Паўкалька з лац. м. (аd саlеndеs gгаесаs). На няпэўны час, надоўга ці назаўсёды. Калі і гавораць [афіцыяльныя асобы ЗША] аб магчымасці якіх-небудзь дагаворанасцей, то толькі па асобных, зразумела, выгадных для ЗША, пытаннях ядзерных узораенняў, а праблему космасу трэба, маўляў, адкласці да грэчаскіх календаў (Звязда. 3.02.1985). У Старажытным Рыме календамі называлі першы дзень месяца. З ім звязваліся тэрміны пагашэння даўгоў, выканання іншых абавязкаў. У грэкаў жа календаў не было. I гэта стала падставай для рымскага імператара Аўгуста (63 да н. э. — 14 н. э.) гаварыць пра даўжнікоў, што яны адклалі разлікі да грэчаскіх календаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, рillаrs, разятрыць, узбраенняў
55 👁
 ◀  / 440  ▶