Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Адзінота:] Жарты жартамі, а Пацуку, брат, горача. [Кучма:] Як ноч, так ён з плытоў стракача дае (У. Галубок. Плытагоны). Уваходзіць у групу фразеалагізмаў, сэнсава тоесных і аднатыпных паводле ўзнікнення: даваць дзёру, даваць драла, даваць лататы, даваць цягу. У іх першы кампанент семантычна «выветрыўся», сэнсаўтваральную ролю выконвае другі кампанент, этымалагічна «цёмны». Лічаць, што дыял. назоўнік стракач 'паганялка для жывёлы' утварыўся ад дзеяслова стрекать 'падскокваць, скакаць; біць паганялкай'. Даваць (даць; задаваць, задаць) тон каму, чаму, у чым. Паўкалька з франц. м. (dоnnег lе tоn). Паказваць прыклад у чымн., аказваць уплыў на ход падзей. Бацькавы словы даюць тон грамадзе. З кожным словам лік Марысіных праціўнікаў расце (Я. Колас. Туды, на Нёман!). Склаўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні музыкантаў. Даваць (даць; задаваць, задаць) храпака. Агульны для ўсходнесл. м. Моцна спаць: Сон жа, як на злосць, ніяк не змыкаў яму вочы. Праўда, удзень Мікола даў храпака і выспаўся (Я. Колас. Трывога). Сэнсаўтваральную ролю тут выконвае назоўнікавы кампанент. Неўжывальны па-за межамі фразеалагізма, ён утварыўся на базе дзеяслова храпці. Даваць (даць) задні ход. Агульны для ўсходнесл. м. Адступаць ад раней сказанага, зробленага, адмаўляцца ад ранейшага намеру, рашэння. — Ды я так, — даў задні ход Валодзя. — Я хацеў ведаць, што вы скажаце... (П. Рунец. Аб чым шэпчацца аер). Склаўся на аснове адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні машыністаў-чыгуначнікаў або шафёраў ужываецца з прамым значэннем ад'язджаць назад': «Урэшце поезд, даўшы задні ход, спыніўся ля таварнай платформы» (І. Шамякін). Даваць (даць) знаць каму. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Ужыв. са значэннямі 'паведамляць пра што-н.' і 'намякаць на што-н. якім-н. чынам'. Аўгіня прадумала ўсе спосабы і расказала аб іх бабцы Насце. Трэба даць знаць у Вепры жонцы Мартына Рыля (Я. Колас. Дрыгва). Старшыня рэўкома даў знаць Парасцы, што яму ісці трэба (М. Лобан. На парозе будучыні). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца (але не супадаюць) з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: даваць — перадаваць', знаць — 'мець звесткі аб кім-, чым-н.'. Выраз неаднаразова сустракаецца ў помніках старажытнай беларускай пісьменнасці — «Лістах Філона
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

dоnnеr, адязджаць
69 👁
 ◀  / 440  ▶