КУЖАЛЬ кужел' м. 166. дэталь галаўнога ўбору замужняй жанчыны, якая (дэталь) уяўляе сабой пасму лёну, абшытую палатном, на якую закручвалі валасы; наверх надзявалі чапец, а затым наметку. // Кужел' укручаны ў косы 166. гл. абруч, абычайка, каблуч, каніца. каробка, кібалка, кічка, лён, лямец, падвічка. КУЛЬБАКІ кул'баки мн. 139. фалды ў світцы. КУРПЕНЧЫК курпенчык м. 60. драўляны самаробны гузік. // Курпенчык бы гуз' з дерева 60. гл. бурка. КУРТКА куртка ж. 26, 32, 71, 72, 80, 132, 166, 196, 197. куртка ж. 59, 98, 102, 132, 139, 157, 179. 1. кароткая верхняя вопратка з саматканага сукна 71, 72, 80, 102, 132, 139, 179, 196, 197. гл. андарак, жупан, кабат, каптан, каратыш, катанка, летнік, пінжак. 2. кароткая суконная вопратка на ваце 26. 3. кароткая верхняя мужчынская вопратка з саматканага сукна 157, 166. // Куртка коротка с свого сукна 166. гл. кусек, сэрдак. 4. кароткая верхняя суконная жаночая вопратка 32, 59, 98. гл. сак. КУСЕК кусек м. 34. кароткая верхняя мужчынская вопратка з саматканага сукна. // Пошыла кус'ека 34. гл. куртка, сэрдак. КУТАСЁЎКА кутас'оўка ж. 60. шарсцяная хустка з махрамі. КУТАСЫ кутасы мн. 26, 32, 34, 72, 98, 102, 124, 132, 133. кутаси мн. 71. кутаси мн. 59, 60. киутаси мн. 80. кутасі мн. 186. махры. гл. бахрама, драпкі, канцы, кіціцы, кіцуны, махры, хвасты. КУЧМА кучма ж. 124, 133, 179, 202, 206. кучомка ж. 166, 179, 199. 1. мужчынская зімовая шапка з аўчыны з вострым верхам 124, 133, 166, 179, 199, 202, 206. // Кучомкі с ов'ечок молодых шылі 179. гл. каўпак. 2. мужчынская зімовая шапка з лямцу з вострым верхам 179. гл. каўпак. ЛАИНО лайно н. 132, 160, 166, 179, 199. лайушка ж. 160. старая посцілка, якая ідзе на пялёнкі. // Лайно старайа прос'цілка што посцілайуц' под дз'еці 166. гл. пасцілно. ЛАПАТКА лопатка ж. 80. лапаткі мн. 139. 1. казырок у шапцы. гл. казыр, казырок, капыток, пазур, піро, рамяшок, рапаціца. 2. завязкі ў фартуху 139. гл. бычкі, запаскі, кічкі, матуз, матузніца, пасак, паўрозы, празукі, тарачкі. ЛАПІЧАНКА лапічанка ж. 124, 132. посцілка, вытканая з абрэзкаў матэрыі. гл. анучнік, дыван, дзяруга, кілім, коўдра, палавік, радзюжка, трапачнік, ходнік. ЛАПЦІ лапці мн. 139, 157, 160, 166, 179, 184а, 186, 197, 199. 1. лапці з лыка 139, 157, 160, 166, 179, 186, 184а, 197, 199. // Лутовыйе лапці і лозовыйе 184а. гл. пасталы. 2. лапці, пашытыя са скуры 166. // Іс шкуры робілі і лапці і постолы, вс'е одно называлі 166. гл. бамбошы, башмакі, маршчакі, пасталы, шкуранкі. 3. лапці, сплеценыя з вяровак 157, 197. гл. бахілы, вярэні, снасці, чуні. 4. абутак на драўлянай падэшве 186. гл. дзеравяшкі, пантоплі, трэпы, хляпы. ЛАПЦІШНІКІ лапцішнікі мн. 139. старыя зношаныя лапці. // Лапцішнік стары лапоц', ужо стоптаўс'а 139. гл. астопкі, выкідкі, выхадкі, кастопкі, недадзіркі, недатопкі, недаходкі. ЛАСТКА ластка ж. 72, 80, 126, 139, 196, 202, 206. ласточка ж. 59. ластоўка ж. 60, 206. ластаўка ж. 160. ластовочка ж. 199. 1. устаўка ў штанах 59, 60, 72, 80, 126, 196, 199, 202, 206. гл. крэсла, лея, садно, хустачка. 2. цвікля 126, 139, 160, 206. гл. клін, лындыца, падручнік, хустачка, цвікля. ЛАТАК латок м. 199. бялізна. // Пошоў на речку прац' латок (то кохты) споднщы 199. гл. бял'ё, адзежа, плацце. ЛАТКІ латки мн. 26, 32, 60. латкі мн. 197. латыш м. 71. латун м. 157, 166, 179, 199. лотун м. 196, 206. латуно н. 139. старая парваная адзежа. // Ой выкін' ето, уже латун, н'е нова 166. гл. анучы, барахло, выкідкі, лахман, недадзіркі, старызна, трап'ё, шмацце. ЛАТУХА латуха ж. 26, 32, 34, 72. доўгая верхняя вопратка з саматканага сукна. гл. світа, сярмяга. ЛАХМАН лахмани мн. 60, 72, 80. ліхманы мн. лахі мн. лахмац'е н. 72. лахмоц'йе 166. лахман м. 59, 157. старая парваная адзежа. гл. анучы, барахло, выкідкі, латкі, недадзіркі, старызна, трап'ё, шмацце. ЛЁН л'он м. дэталь галаўнога ўбору замужняй жанчыны, якая (дэталь) уяўляе сабой пасму лёну, абшытую палатном, якую закручвалі валасы; зверху надзявалі чапец, а затым наметку. // А под чапцом л'он буў 199. гл. абруч, абычайка, каблуч, каніца, каробка, кібалка, кічка, кужаль, лямец, падвічка. ЛЕНТА лента ж. 26. л'ента ж. 80, 102, 132, 139, 160, 184а, 186, 197. шырокая шаўковая стужка. // Хороша л'ента ў кос'е 139. гл. каснік, кітайка, стужка
Дадатковыя словы
бялё, все, дзеці, косе, кулбаки, кусека, кутасоўка, лахмаце, лахмоцйе, лон, овечок, просцілка, стоптаўса, трапё
9 👁