Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
ПАЛЕСКІЯ НАЗВЫ ЕЖЫ АБЕД обід м. 1, 2, 4, 7, 9, 13, 16—20, 25, 29, 32, 34, 35, 38, 44, 45, 47, 60, 72, 79а, 102, 119, 126, 186. обед м. 52, 75, 79, 83, 91, 103, 109, 112, 116, 120, 123, 124, 128, 131, 132, 133, 135, 136, 139, 144, 145, 157, 160, 161, 164, 165, 166, 168, 169, 171, 172, 177, 178, 179. гобід м. 93. бед м. 115. абед м. 151, 152, 154, 158, 187, 190, 191, 198а, 199. 1. асноўны, другі прыём ежы ў 12—14 гадзін 1, 7, 9, 18, 20, 29, 32; 34, 38, 44, 47, 52, 75, 78, 79, 83, 91, 102, 109, 112, 115, 116, 119, 120, 123, 124, 128, 131—133, 135, 136, 139, 144, 145, 151, 152, 154, 157, 158, 161, 164—166, 168, 169—172, 177, 178, 186, 187, 190, 191, 198а, 199. // На обед варац' этот самы боршч, млины у сало намочаныйа 132. 2. ранішні прыём ежы, снеданне 2, 16, 17, 25, 35, 60, 72, 79а, 93, 103, 126. // Йак собирайуцца в роботу, наварат боршчу, локшанины, и рано говорат обід. Ходы обідаты да пойдэм на поле 126. 3. памінкі 4—8, 13, 16, 17, 20, 25, 20, 38, 79, 115, 177, 190. АБЕРТКА обэртка ж. 60. обертка ж. 139, 162. обертка ж. 159—161, 168, 170. вобертка ж. 191. вялікі кавалак хлеба, адрэзаны на ўсю булку. // Ото з'йела обертку 170. АБІРАНКА обіранка ж. 37. лупленая бульба, папярэдне звараная. // Навары сухопаркі, обіры, порэж на сковороду і обіранка 37. АБІРАЦЬ обіраты незак. 9, 19. обыраты незак. 60, 72, 78, 79, 79а, 91, 95, 98. обэраты незак. 4, 7, 15—18, 20, 40, 44, 45. убыраты незак. 15, 29. абірац' незак. 52, 85, 103, 113. 1. чысціць нажом старую сырую бульбу 7, 9, 15—19, 29, 40, 44, 45, 52, 60, 72, 78, 79, 79а, 85, 91, 95, 98, 103, 113. 2. чысціць звараную ў лупінах бульбу 4, 7, 9, 15, 16, 20, 29. АБОЧЫНА обочына ж. 60. свіное сала з бакоў. АБРАБЛЯЦЬ оброблац' незак. 132. чысціць нажом старую сырую бульбу. АБРАЗАЦЬ обризат незак. 1. обризаты незак. 19, 71. обризац' незак. 80. обрэзвац', абразац' незак. 139, 166. 1. чысціць нажом старую сырую бульбу 1, 19, 25, 29, 47, 59, 71, 80, 126, 132. 2. зразаць палоску лупін з бульбіны (каб пры варцы прасалілася) 166. 3. абразаць на бульбіне толькі парасткі, павыкалупваць вочкі 139. АБРЭЗВАЦЬ абрыэзваты незак. 75, 79а. обрэзвац' незак. 112, 132, 135. чысціць нажом старую сырую бульбу. АБЯРТАХА аб'артаха ж. 190. гл. абертка. АГАПКА агапка ж. 105. гапка ж. 112, 115. свіны страўнік, начынены мясам або ўнутранасцямі. АГАРАК огарок м. прыгарэўшая зверху бульбіна 80. АГУЛЬНІК огульнік м. 2, 6. огулн'ік м. 7, 11, 26. 1. род бабкі з дранай бульбы 2, 6, 7, 11. 2. печыва 26. АДВАР отвар м. 25. напітак, звараны з сухіх груш. АДКІДАЧ откідач м. 168. мяшочак для прыгатавання тварагу, сыру. // Откідач - што молоко квасн'е откідайуц'. АДКІДКА откитка ж. 2, 15. тварог. // бткіткі трохі зобрала 2. АЖАРКІ ажаркі мн. 52. гл. выжаркі. АЗАЛЕЦЬ азалец' зак. 151, 154, 158, 159. пачаць скісаць, абрызгнуць (пра малако). АКОЛІЦА околица ж. 83, 119а, 126, 136. гл. аколка. // Аткройіла на ўвэс' бохонец цылу околицу 126. АКОЛКА околка ж. 115, 120, 136. околка ж. 123, 132. вялікі кавалак хлеба, адрэзаны на ўсю булку. // От коб ум'ала околку хл'еба 120. АКОЛУШКА околушка ж. 133. гл. аколка. АКОНАШНІЦА оконошница ж. 20. вялікі кусок тоўстага сала. АКРАЕК окрайок м. 2, 12. крайок м. 35. вялікі адрэзаны кавалак хлеба. АКРАЕЦ акрайец м. 52. окрайиц м. 59, 79а. окрайец м. 93а, 109, 113, 120, 124, 128, 145, 157, 158, 160. крайіц м. 19, 132, 144. крайец м. 116, 123, 139, 148, 154, 161, 164, 168—170, 173, 177, 181, 185, 186, 190, 196. 1. першы кавалак хлеба, адрэзаны ад новай буханкі 19, 52, 59, 79а, 93а, 109, 113, 116, 120, 123, 124, 128, 132, 139, 145, 154, 157, 158, 160, 161, 168, 173, 181, 186. 2. адрэзаная частка буханкі хлеба, якая бярэцца ў дарогу, на працу і г.д. 148, 164, 169, 170, 177, 186. 3. адрэзаны кавалак хлеба 79, 116, 124, 144, 148, 154, 185, 190, 196. АКРАЙЧЫК окрайчык м. 1, 12, 20, 45, 60, 68, 75, 79, 80, 83, 85, 91, 93, 95, 98, 102, 103, 112, 115, 116, 119а, 124, 126, 131, 135, 136, 148, 151, 152, 157, 160, 164, 170—172, 178, 179, 198а, 203. акрайчык м. 187. крайчык м. 4, 72, 133, 143, 144, 166, 178, 185, 190, 196, 199, 202, 204. 1. першы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абартаха, зйела, квасне, огулнік, умала
0 👁
 ◀  / 354  ▶