Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
Прыводзіцца лексема, назва населенага пункта, дзе яна зафіксавана, і нумар населенага пункта, пад якім яна картаграфуецца. Карта № 143: біёнка - Арэхава (34), біянка - Кустын (152), быянка - Лышчыцы (151), бойка - Купаўцы (110), буйка - Ботава (87), быйка - Вулька Дастоеўская (75). Карта № 145: глэшык - Радзеж (31), шкалык - Воса (49). Карта № 146: вартяга - Туляцічы (73), вэртёха - Кустын (152), вэртяга - Олтуш (32), вяранка - Падлаззе (85б), мяліца - Андрыянаўка (36в), цёрла - Мазуркі (85а), мактра - Гальцы (117а), Сварынь (72), Сулічава (71), макутра - Бярозавічы (92), Атвержычы (129). Карта № 149: набірок - Пажэжын (24), набырач - Бярозавічы (92), набірка Камянюкі (1), Дзятлавічы (110), Купаўцы (110), нкбырка - Падбела (3). Карта № 151: емка - Цна (115), жаровня - Глінішча (82), паланіца - Баравікі (106), скаварэнда - Запроссе (116), сковрода - Радзеж (31), шковорода - Карсынь (80), паніва Камень (87), рондэль - Сушытніца (32). Карта № 152: ночвы - Закляценне (69), ночве - Радастава (72а). Карта № 153: кваска - Замшаны (25). Карта № 154: гарнач - Мікашэвічы (116). Карта № 155: кварта - Павіцце (50), Шылін (55). Карта № 158: ополонык - Ботава (87), полонік - Столін (129), полонык - Олтуш (32), пулонык - Ставы (13). V. Дыялекталагічны атлас беларускай мовы (Мінск, 1963), карта № 250. Для карты №1 5 4 узяты словы: кушын, збанок, гладышка. Пракартаграфаваны ў адпаведных населеных пунктах ці ў суседніх. VI. TypaycKi слоўнік, т. 1. (Мінск, 1982). Для карты № 154 узяты словы: глёк, глечык. Пракартаграфаваны ў адпаведных населеных пунктах ці ў суседніх. VII. Беларуская мова i мовазнаўства (Міжвузаўскі зборнік. Вып. 3. Мінск, 1975). Да карты № 153 узята лексема варыўня (в. Камаровічы). Пракартаграфавана пад № 154а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 354  ▶