Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся (2008)

 ◀  / 354  ▶ 
папярочны ачэп, які ляжыць на бэльках у хаце і на якім могуць стаяць кроквы 148, 159, 168, 188. 3. ачэпы, на якіх ляжаць бэлькі 161, 163, 164, 170. 4. апошняе бервяно на папярочнай сцяне, якое затрымлівае пясок на гары 84, 96, 103, 104, 108, 110, 111—113, 114, 115, 119, 125, 129. ЗАПЯСОЧНІЦА запасочн'іца ж. 185. запасочн'іца ж. 118, 182, 195, 196, 202, 203. запасошн'іца ж. 180. запесошн'іца ж. 184. запэсочн'іца ж. 186, 197. 1. апошняе бервяно на папярочнай сцяне, якое затрымлівала пясок 186. 2. ачэп у падоўжнай сцяне, які ляжыць пад бэлькай 184. 3. падоўжны ачэп, які ляжыць на бэльках і на ім стаўляюцца кроквы 118, 180, 182, 195, 196, 197, 202, 203. ЗАПЯСОЧЫНА зап'есочына ж. 128. запясоччына ж. 121. 1. ачэпы на бэльках вакол хаты 128. 2. ачэп, які затрымліваў пясок (ляжаў на бэльках) 121. ЗАРАДА зарода ж. 114. 1. загарадзь ля хлява для кароў. 2. пастаўнік у полі. ЗАСАД засад м. 182. катух, дзе стаіць вяпрук. ЗАСАЎ засаў м. 134. засаўка. ЗАСАЎКА засаўка ж. 144, 151, 152, 159, 190, 194. засовка ж. 14, 17, 27, 29, 31. засоўка ж. 5, 6, 8, 11, 12, 16, 18, 28, 35—37, 44, 45, 49, 50, 52, 54, 55, 63—65, 68, 70а, 72а, 73, 80, 83, 90, 93а, 99, 112, 113, 116, 117а, 118, 121, 125, 128, 129, 144, 151, 153, 158, 161, 163—165, 168, 169, 177, 180— 182, 185, 188, 190, 201, 203. засоўка ж. 7, 15, 25, 29, 38, 84, 115, 136, 139, 148, 162, 170, 171, 180, 182, 186, 188, 191, 195, 203. засулка ж. 70. засуўка ж. 1, 2, 4, 13, 20, 32, 40, 44, 72, 154, 173. 1. засаўка (пераважна ў дзвярах хлява ці гумна, ці ў варотах) 1, 2, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 20, 25, 27, 28, 29, 31, 32, 35—37, 38, 40, 44, 45, 49, 50, 52, 54, 55, 63—65, 68,70, 72, 72а, 73, 80, 83, 84, 90, 93а, 112, 115, 116, 117а, 129, 136, 139, 144, 148, 152, 153, 154, 158, 159, 161, 162, 163— 165, 168, 169, 170, 171, 173, 177, 181, 185, 190, 191, 194, 201. 2. некалькі жэрдак ці дошчак, якія служаць замест варот у плоце 113, 118, 121, 125, 128, 151, 177, 180—182, 185, 186, 188, 195, 201, 203. ЗАСЕКА зас'ек м. 111, 142. зас'ека ж. 151, 177, 203. зас'ек м. 36, 83, 115, 136, 184, 186. зас'ека ж. 125, 148, 152, 170. зас'ік м. 2, 4, 27, 29, 31, 44, 59, 65, 68, 70, 86, 110. зас'іка ж. 60, 72, 74, 96, 101. 1. засек у склепе для бульбы ці іншай гародніны 4, 27, 29, 36, 70, 74, 83, 86, 184, 203. 2. загарадка ў хляве, катух 60. 3. яслі ў кутку катуха 72, 152, 184. 4. засек у свірне, ці ў клеці для змалочанага збожжа 4, 31, 44, 59, 60, 65, 68, 72, 136, 148, 151. 5. засек у гумне, вароўні, у застаронку для мякіны 70, 110, 125, 152, 169, 170, 180. 6. старана ў гумне 96, 101, 111, 177. 7. засек у гумне ў старане (для сена) 115, 142. 8. адгародка ў хляве (для каровы) 177. ЗАСЛАНКА заслонка ж. 80. засаўка ў дзвярах. ЗАСМЫЧКА засмычка ж. 60, 72а. засм'ічка ж. 125. засмучка ж. 113, 114. засмычка ж. 55, 63, 64, 76, 78, 79, 81, 82, 88, 96, 100, 101, 103, 104, 108, 110. 1. засаўка 55, 60, 63, 64, 72а, 76, 78, 79, 81, 82, 88, 96, 100, 101, 103, 104, 108, 110, 113, 114. 2. некалькі жардзін, якімі закладзены ўваход на двор, калі ў плоце няма варот 125. ЗАСТАВЕНЬКА заставэн'ка ж. 18. падваротня ў гумне. ЗАСТАРОНАК застаронак м. 144, 148, 153, 170, 194, 203, 204. застаронак м. 195. застор'шок м. 117а. засторона ж. 26. засторонок м. 4, 70, 100. засторонок м. 31. засторонок м. 2, 4, 5—9, 11— 18, 20, 25, 27—29, 31, 35, 38, 44, 45, 49, 50, 70а, 78, 111, 118, 121, 128, 136, 144, 161—165, 168, 169, 181—184, 186, 191, 198, 201. засторунок м. 3, 119. застыронок м. 1. зашторонок м. 27. 1. старана, частка гумна збоку тока, дзе зложаны снапы або сена 1, 2, 3, 4, 5—9, 11—13, 15, 17, 18, 20, 25, 29, 31, 37, 44, 45, 49, 50, 70, 70а, 100, 117а, 118, 119, 121, 128, 136, 144, 148, 153, 161—165, 168—170, 181—184, 186, 195, 203. 2. прыстаранак, нізкі парканчык, які аддзяляе ток ад стараны 1, 16, 35, 37, 38, 78, 191, 194, 198. 3. месца на таку для зберагання збожжа (зерня) 27. 4. засек у каморы 27. 5. старана з падлогай, засек у гумне 26, 29. 6. засек у старане для мякіны 201. ЗАСТАЎКІ застаўкы мн. 86, 87. застаўк'і мн. 103. 1. некалькі жэрдак, якімі закладваецца ўваход у двор, калі няма ў плоце варот 87. 2. варотцы ў загарадзе ў хляве, якія не зачыняліся, а застаўляліся 103. ЗАСТАЎНІ застаўн'і мн. 201. застаўн'і мн. 38. аканіцы. ЗАСТРЭХА застр'еха ж. 170. франтон. ЗАСТРЭШША застр'ішшэ н. 2. ніз страхі, які звісае за сцяной. ЗАСЦЕНАК заст'інок м. 27, 29. частка сцяны паміж вокнамі ці між вуглом і дзвярыма. ЗАТЫЛАК затілак м. 187. франтон. ЗАХАД заход м. 72. захуд м. 91. 1. летні лагер для жывёлы, пастаўнік 72. 2. прыбудоўка ля варыўні, дзе спалі старыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запасочніца, запасошніца, запесочына, запесошніца, запэсочніца, засмічка, заставэнка, засторшок, застреха, застрішшэ, застінок, засік, засіка
6 👁
 ◀  / 354  ▶