некаторых страў, некаторых працэсаў прыгатавання ежы). Пад семантычна ўскладненымі лексемамі маюцца на ўвазе лексемы, якія ў розных гаворках абазначаюць розныя члены аднаго семантычнага проціпастаўлення: 'прыём ежы раніцай - прыём ежы ў полудзень' можа ў розных гаворках мець адну семантычна ўскладненую назву абед; семемы 'кавалак хлеба наогул - тоўсты кавалак хлеба - першы кавалак хлеба ад новай буханкі' ў розных гаворках могуць называцца акрушак. З вызначэння поўнага набору семем або дыферэнцыяльных прыкмет (ДП)у адной лексіка-семантычнай групе пачынаецца пабудова семантычнага мікраполя. ДП лічыцца рэлевантнай, калі яна выражаецца асобнай лексемай або семантычнымі проціпастаўленнямі сінанімічных дыялектных назваў пры іх паралельным ужыванні. Паводле наяўных семантычных проціпастаўленняў вызначаецца набор ДП - клетак мікраполя. Межы атрыманага такім чынам мікраполя практычна супадаюць з аб'ёмам значэнняў апорнай, семантычна найбольш развітай лексемы, часам пераўзыходзячы яго за кошт рэальных ДП. Мікраполе ўключае ў сябе максімальную колькасць ДП, з якіх не ўсе могуць рэалізавацца ў асобных гаворках. Мікраполе фактычна з'яўляецца той сеткай-мадэллю, па якой праводзіцца параўнанне асобных гаворак або моў у межах адной лексіка-семантычнай групы. Пасля пабудовы мікраполя на атрыманую сетку-мадэль накладваецца канкрэтны лексічны матэрыял гаворак, выдзяляюцца тыпы і падтыпы мікраполя. Пры адрозненні хаця б у адной клетцы мікраполя, як правіла, гаворкі адносяцца да розных тыпаў. У выпадках, калі назвы вызначаюцца значнай сінанімічнасцю або прыкмета няўстойлівая на Палессі, пры адрозненні ў падобных клетках і тоеснасці ў астатніх гаворкі адносяцца да розных падтыпаў аднаго тыпу. Кожнаму тыпу можа быць прыпісаны асобны знак, а затым усе яны картаграфуюцца. У такім выпадку на карце адлюстроўваюцца не толькі семантычны аб'ём кожнай лексемы ў тым або іншым пункце, але і суаднесенасць паміж лексемамі. Структура асобных мікрапалёў: Карта № 63 Мікраполе 'прыёмы ежы' Тыпы мікра поля Назвы раніш няга пры ёму ежы Н азвы сяроддзённага пры ёму ежы Н азвы пры ёму ежы перад вечарам Н азвы вячэрняга пры ёму ежы Н азвы памінальнага пры ёму ежы Д ома (поўны) Н е дома (не поўны) Іа абед полудзень вячэра, абед Іб абед полудзень вячэра, вячэра ІІ снеданне полудзень падвячорак вячэра абед ІІІа снеданне абед полудзень вячэра? Шб снеданне абед полудзень вячэра вячэра ІІІв снеданне абед полудзень вячэра помінкі IV снеданне абед полудзень падвячорак вячэра? Карта № 64 Мікраполе 'сыр - тварог' Тыпы мікраполя Н азвы сы ру Н азвы тварагу Н азвы розмінкі Ia сыр тварог тварог тварог са смятшай Іб сыр тварог мачанне Ів сыр тварог розмінка
Дадатковыя словы
абём, абёмам, зяўляецца
10 👁