КАМЕНТАРЫІ ДА КАРТ Атлас ўключае 159 карт. Асновай 115 карт сталі матэрыялы кандыдацкіх дысертацый І.І. Лучыца-Федарца, Г.Ф. Вештарт і Л.Ц. Выгоннай: - Вештарт Г.Ф. Лінгвагеаграфічная дыферэнцыяцыя Прыпяцкага Палесся (на матэрыяле назваў ежы): Дыс. канд. філал. навук. Мінск, 1969. - Выгонная Л.Ц. Палеская земляробчая лексіка (тыпалагічная і арэальная дыферэнцыяцыя): Дыс. канд. філал. навук. Мінск, 1969. - Лучыц-Федарэц І.І. Лінгвагеаграфічнае размеркаванне і рэканструкцыя адной групы лексікі (жыллё і гаспадарчыя будынкі): Дыс. канд. філал. навук. Мінск, 1973. Карты перапрацаваны з улікам дасягненнняў сучаснай беларускай і славянскай лінгвістычнай картаграфіі. У Атласе захавана сетка, прынятая І.І. Лучыцам-Федарцом, Г.Ф. Вештарт, Л.Ц. Выгоннай да карт у сваіх дысертацыйных працах. Гэтая ж сетка прынята да карт у калектыўнай манаграфіі "Лексіка Палесся ў прасторы і часе" (Мінск, 1971), аўтарамі якой з'яўляюцца І.І. Лучыц-Федарэц, Г.Ф. Вештарт, Л.Ц. Выгонная, а таксама В.У. Мартынаў (ён жа - рэдактар манаграфіі). У нашым выданні сетка карт некалькі пашырана за кошт новых лексікаграфічных матэрыялаў, выдадзеных пасля выхаду манаграфіі. Сетка ўключае каля 250 населеных пунктаў. Кожнаму населенаму пункту адпавядае нумар на карце. Каля нумароў пастаўлены значкі. Кожны значок абазначае лексему ці словаформу, занатаваную ў дадзеным населеным пункце ці ў суседніх пунктах. 43 карты распрацаваны Ф.Д. Клімчуком спецыяльна для дадзенага выдання. Асноўны матэрыял для іх узяты з кандыдацкай дысертацыі А.С. Сакалоўскай "Лексічная тыпалогія гаворак Прыпяцкага Палесся (на матэрыяле назваў адзення і абутку" (Мінск, 1967) і артыкула Г.А. Цыхуна "Палескія назвы посуду, бочак, кошыкаў і іншых ёмістасцей" (у зборніку "З народнага слоўніка". Мінск: Навука і тэхніка, 1975, с. 184—203). Пры складанні карт аўтары даследавання прытрымліваліся наступных агульнапрынятых прынцыпаў картаграфавання лексічных з'яў: корань слова звычайна абазначаецца фігурай (круг, трохвугольнік, квадрат і інш.); суфікс часцей за ўсё абазначаецца запаўненнем знака (поўнае запаўненне, палова, штрыхоўка); прыстаўка часцей за ўсё абазначаецца дадатковым значком звонку асноўнай фігуры; складанае слова абазначаецца ўпісваннем фігуры ў фігуру (трохвугольнік у крузе, трохвугольнік у квадраце і інш.); словазлучэнні абазначаюцца фігурай у фігуры; адзінкавыя назвы пераважна абазначаюцца спецыяльным простым сімвалам; моўныя асаблівасці іншага характару адлюстроўваюцца значкамі ўнутры знака ці звонку яго; азначэнні могуць картаграфавацца значкамі звонку знака або невялікімі дадатковымі значкамі каля асноўнага знака; націск можа быць абазначаны дадатковым простым значком звонку асноўнай фігуры. Паводле гэтых прынцыпаў складзены ўсе карты, апрача 10 карт з раздзела "Назвы ежы", пабудаваных з улікам сістэмы мікрапалёў. Ніжэй падаецца характарыстыка і структура мікрапалёў. Характарыстыка мікраполя (каментар да картаў мікрапалёў) Па мікрапалях картаграфуюцца семантычна ўскладненыя лексемы з поўным аб'ёмам значэнняў і ў суадносінах з іншымі лексемамі ( назвы прыёмаў ежы, назвы прадуктаў і
Дадатковыя словы
абёмам, зяў, зяўляюцца
12 👁