Беларускімі вучонымі была сабрана лексіка па наступных тэмах: ганчарная тэрміналогія, тапаніміка, назвы адзення (В.Л. Вярэніч), назвы ежы (Г.Ф. Вештарт), сельскагаспадарчая тэрміналогія (Л.Ц. Выгонная), рыбалоўная і ганчарная тэрміналогія (А.А. Крывіцкі), назвы адзення і абутку (А.С. Сакалоўская), назвы посуду (Г.А. Цыхун), будаўнічая тэрміналогія (М.С. Шушкевіч, Н.Д. Корань). Маскоўскімі даследчыкамі быў сабраны матэрыял па тэрміналогіі ткацтва (Н.Г. Уладзімірская), па тэрміналогіі транспарту (Л.І. Масленікава), па тэрміналогіі пчалаводства (В.В. Анохіна і ўкраінскі вучоны М.В. Ніканчук), па батанічнай тэрміналогіі (Д.А. Бейліна), па назвах птушак (М.В. Ніканчук). Папярэднія матэрыялы і вынікі даследавання на іх аснове былі апублікаваны ў зборніках "Лексіка Палесся. Матэрыялы для палескага дыялектнага слоўніка" (Выд-ва Наука". М., 1968 г., 476 стар.) і ў зборніку Полесье" (Лингвистика. Археология. Топонимика) (Выд-ва Наука". М., 1968 г., 304 стар.). Далейшы збор дыялектнага матэрыялу і яго апісанне працягвалі ў ІІ палове 60- пач. 70-х гг. мінулага стагоддзя Л.Ц.Выгонная, Г.Ф.Вештарт, А.С.Сакалоўская па ўказаных вышэй тэмах. Назвы дома і гаспадарчых збудаванняў па новай праграме збіраў І.І. ЛучыцФедарэц. Пэўная частка сабранай лексікі была даследавана імі ў падрыхтаваных і абароненых дысертацыйных працах на атрыманне ступені кандыдата філалагічных навук. Другая частка выкарыстана ў прапануемым даследаванні (пры складанні атласа і слоўніка лексікі Беларускага Прыпяцкага Палесся). Акрамя таго пры падрыхтоўцы выдання "Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся" улічваліся матэрыялы, апублікаваныя ў выглядзе як асобных слоўнікаў (Л.Ф. Шаталава. "Беларускае дыялектнае слова". Выд-ва "Навука і тэхніка", Мн., 1975; Т.С. Янкова. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны, Мн., 1982; Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча, т. 1-5, Мн., 19791986; Тураўскі слоўнік, т. 1-5, Мн., 1982-1987; І.М. Кучук, А.К. Малюк. Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён. Мазыр, 2000 г.; Дыялектны слоўнік Брэстчыны. Мн., 1989 г.; "Матэрыялы для слоўніка Гомельшчыны" ў "Беларуская мова і мовазнаўства", вып. 3-4, Мн., 1975-1976, і ў "Беларуская мова", вып. 5-10, Мн., 1977-1982 гг.), так і з падборак дыялектнага матэрыялу, якія змешчаны ў дыялектных зборніках: "З народнага слоўніка" (Мн., 1975 г.), "Народнае слова" (Мн., 1976 г.), "Народная лексіка" (Мн., 1977 г.), "Жывое слова" (Мн., 1978 г.), Выданне "Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся" складаецца з дзвюх звязаных паміж сабой раздзелаў (атласа і слоўніка), у якіх прадстаўлены некалькі груп палескай лексікі: "назвы дома і гаспадарчых збудаванняў", "земляробчая лексіка", "назвы ежы", "назвы адзення і абутку", "назвы посуду". Карты атласа складзены на аснове матэрыялу слоўніка і вышэй названых крыніц. Тэма кожнай карты раскрываецца ў яе назве. У слоўніку, які налічвае больш за 3500 слоўнікавых артыкулаў, прадстаўлены наступныя групы лексікі: "назвы дома і гаспадарчых збудаванняў", "земляробчая лексіка", "назвы ежы", "назвы адзення і абутку". Кожная група прадстаўлена асобным падраздзелам. Рэестравым словам слоўнікавага артыкула ўзята адпаведнае слова беларускай літаратурнай мовы. У выпадках, калі ў літаратурнай мове няма адпаведніка, рэканструяванае слова пададзена ў квадратных дужках ([]). Адразу за рэестравым словам даюцца фанетычныя варыянты лексемы з указаннем месца запісу. Пры наяўнасці некалькіх значэнняў слова лічбы пунктаў прыводзяцца пасля кожнага з іх, а таксама пасля кожнага з прыкладаў. Далей падаецца значэне (або значэнні) лексемы; пасля кожнага значэння лексемы ставіцца нумар населенага пункта, у якім зафіксавана дадзеная лексема ў гэтым значэнні. Калі значэнне вядома ва ўсіх населеных пунктах, нумары іх за значэннем адсутнічаюць. Значэнне большасці лексем праілюстравана прыкладамі
18 👁