КРЫЎСКІ (БЕЛАРУСКІ) ІМЕННІК.
Маткі, як ведама, дзяцям падбіраюць самыя песьлівыя імёны або, інчай кажучы, выводзяць гэтыя імёны ад хросных, паводле законаў мовы і прынятага абычаям спосабу. Гэтак Антон будзе—Анцік, Юры—Юрцік, Міхайла—Місь, Міхцік; Гаўра—Гаўрык і г. д. Гэта т. ск. асноведзь, на якой як узорам вытыкаюцца розныя песьлівыя тонаціі на: чык, чычок, ачок, ічок, учочак, усючок, асючок, ятка, іська, лёк, уся, ута і г. п.
Каліж хлапца апранулі ў порткі і ён ужо стаўся мужчынам, каб зьмену гэту ў яго жыцьці яшчэ крапчэй зазначыць, яго ўжо больш не называюць Юрцік, Петрык, Анцік, ён ужо не мамчын пястун, а ўжо работнік: будзе гусей, ці курэй пасьвіць, пёры скубаць, паедзе разам з бацькам у поле, дык і імя яго ўжо з гэтага часу дзелавое: Пятрук, Антук, Юрка і г. д. Гэта форма імён т. ск. пастускага стану.
Але, вось, хлапец падрос, ён ужо не пастух, а дзяцюк, маладзён, тут, ці сам уцёрся, ці яго мо хто ўвёў у кавалерскую і дзявоцкую кампанію, на вечарынку ці ігрышча. У дзявоцкай кампаніі такая форма імён, як Антук, Пятрук яўна не прыстойная і не стасоўная, і, зрэшта, старадаўны абычай вымагае, ў зносінах маладзежы паміж сабой, тону ўважлівага, ветлага. І, вось, тут, у гэтай сфэры, самі сабой замяняюцца Антукі ў Антоляў, Пятуркі, у Петрасёў, Юркі ў Юрасёў, і ў свой чарод, дзявочыя імёны з дзіцячых адпавядаюць хлапцоўскім, ператвараючыся ў: Пятруся, Югася, Глося, Дося, Алеся і г. п.
Урэшце прыходзіць час жанідзьбы; пераход, будзь што будзь „з рабяцкага стану ды ў мужскую славу“. Тут ужо і сам Бог судзіў Ігнасю, Місю, Аркасю, Кастусю, ператварыцца у Ігната, Міхайлу, Аркада, Кастуша і г. д. Гэта час, як кажа прыказка „мужаваньня і баяваньня“. Але час ідзе. Падрасьлі дзеці, Міхайла і Ігнат і Пятро ажаніў сына.
Нявестка прышоўшы ў новую сямью, стараецца быць да ўсіх ветлай, уважлівай, а ў першы чарод да бацькоў мужа. І, вось, Аўгей становіцца, Аўгія-
78 👁