шом, Астап—Асташом, Баўтрамей—Бутрымам, Грыгор—Грынём і ня толькі ў сваей сямьі, але і ў суседзяў.
І гэтак, у крыўскім (беларускім) іменніку ёсьць формы імён: для дзіцяці (Анцік, Петрык), падростка (Янук, Баўтрук), дзяцюка (Кастусь, Юрась), мужа (Аўхім, Бутрым), старца (Міхайла, Югайла; Асташ, Грынь).
Дзякуючы заміраньню роднай старасьвеччыны ў народных массах і адарванасьці інтэлігенціі ад народу, многія формы ў нашых імёнах, асабліва першае і чацьвертае ступені, вымагаюць шмат працы дзеля іх адшуканьня. Як відаць з прыложанага іменніка, жаночыя імёны больш пацярпелі утрат, чым мучынскія. Гэтак, мала захавалася форм жаночых імён 4-й ступені, што гаворыць у некарысьць павагі жанкі ў крыўска-беларускай сямьі, навейшых часаў. Да вельмі цікавых збольшаных (4-й ступені) жаночых імён належаць такія, як:Марыніца, Анісіца.
Пасколькі мне ведама, над крыўскім (беларускім) іменнікам дагэтуль ніхто не працаваў ні ў польскай ні ў расійскай літэратуры, тымчасам праца гэта можа даць назвычайна цэнныя данныя дзеля зразуменьня многіх гістарычных імён і прозьвішч, якія у нас пераважна тварыліся з бацькаўскіх імён, прыкл.: Яраславіч, Глебовіч, Сангушка (Сонгушко, Сендюшко, Сенькушко, праўдападобна ад Санко, Сенко і Семко—Сімон), Олельковіч (Олелько—Аляксандар), Олізар (Елеазар), Грыневіч (Грынь—Грыгоры), Алехновіч (Олехно—Аляксей, ці Аляксандар), Мялешка (Малетій), Тышкевіч (Тышко, Цішко—Тимофей), Хадкевіч (Ходка—Федар), Касьцюшка (Косьць, Касьцюш—Кастантын), Міцкевіч (Міць, Міцько—Мікалай), Дашкевічы (ад Адаш—Адам), Юхневічы (ад Юхно-Акім), Арцімовічы (ад Арцім—Артемій) і г. д. і г. д.
Авгій, Аўгік, Аўгук, Аўгусь, Аўгён(ей) Аўгіяш.
Августа, Аўгуня, Аўгуся, Аўгута.
Август, Аўгісь, Аўгустук, Аўгусь, Аўгустын, Аў(Г)густым.
Авдій, Аўдзік, Аўдзук, Аўдзіясь, Аўдзей, Аўдзіяш.
Авдотья, (Аў)Дзюня,(Аў)Дзютка,(Аў)Дося, Аўдоля.
86 👁