Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924). В. Ю. Ластоўскі

 ◀  / 846  ▶ 
vi i што торга, сьвядома фальшывы, вывад, што мова крыўская (беларуская) зьяўляецца галінай толькі нейкага протатыпу. A затым, сьвядомы, ці не сьвадомы, даваўся аргумант у рукі палітыкі, ў рукі пануючых над намі націянальнасьцяў. Дык адраджонаму нашаму моваведу, які прыступае да пазнайьня сваей мовы, трэба дужа крытычна прыймаць тыя вывады, якія падсовуюць ў сваіх працах вучоныя нашых суседзяў з Усходу i Захаду. Значэньне асыміляваньня суседняй мовы даўно зразумелі Расійцы i Палякі, якія абаруч чэрпалі i дагэтуль чэрпаюць з нашай мовы лексычны матэрьял, Прыкладамі могуць служыць Slównik języka polskiego Ліндага i Расійскі акадэмічны словарь, ў які цалком унесен слоўнік Насовіча. Аднак народ наш захаваў яшчэ такое вялікае багацьце слоў, зваротаў i выславаў, цалком арыгінальных i ў дядатку нікім дагэтуль не заграбленых, што без вялікіх трудоў можна яшчэ мову нашу збагаціць тысячамі слоў, цалком самаістых, якія могуцьлёгка заступіць накінутыя нам чужыя словы, або i нашы, ды ужо 3'асыміляваныя чужынцамі. Патрэбны сілы, i то многія, ды свае ўласныя сілы, ня толькі да зьбіраньня моваведнага матэрьялу, але такжа да ўдзячнай працынадяе лексычнымі граматычнымразвіцьцем,над пазнаньнем законаў гармоніі крыўскага (беларускага) слова. У надзеі, што новыя сілы, з нашай моладзі якая вучыцца ў краю i заграніцай, зазначаць сябе лрацай над роднай мовай, я пастараўся замацаваць на лалеры тое, што мне ўдалося сабраць за час маей працы на ніве нашага адраджэрьня.Нажальпададзены тут матэрьял я нямог даць a падробнымі вывадамі яго паходжаньня, як гэта вымагаецца навукай. Пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 846  ▶