Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924). В. Ю. Ластоўскі

 ◀  / 846  ▶ 
VII чына тая, што калі я пачаў запісываць „цікавыя" словы, я ня меў на мэце карыстацца гэнымі запісямі ў друку: запісываў іх для сябе самога, а мне acaбіста цікава было слова само па сабе i дзеля гэтага я не адмячаў мейсца запісі (кялі гэта было з народных вусн), ці кнігі, з якой узяў слова (калі слова узята было з друкаваных песень, казак i інш.). Ад 1902 году да с&летняга ў мяне сабралася вялікая сколькасьць, запісаў, якіх я няздолеў яшчэ ўсіх выкарыстаць пішучы гэты слоўнік, таму, раз што ўсіх матэрьялаў гэтых ня меў цяпер пад рукамі, а падругое, щто вык*рыстаньнеўсяго матэрьялу вымагала бы апрацоўкі шмат большай кнігі, а на гэта не пазвалялі ні жыцьцевыя, ні матэрьяльныя варункі. Выпушчаючы ў сьвет гэты слоўнік я цікаваў галоўным чынам практычную мэту i даў „Расійска — Крыўскі слоўнік1* дзеля таго, што, мне думаецца, карыстацца ім будуць больш тыя, якія добра ведаюць мову расійскую, але слаба сваю— крыўскую, бо кожды наш інтэлігент вучыўся расійскай мовы ў школах, а сваю найчасьцей знае толькі з наслыху. Назваў я гэты слоўнік „Расійска-Крыўскім". бо як гісторыя сьведчыць, нашае запраўднае племянное i найіянальнае найменьне есьць Крывічы. Зьмены імён народаў цесна звязаны з гістарычнымі рэволюціямі перажыванымі народам!. У нашым гістарычным жыцьці на працягу тысячалецьця было некалькі такіх рэволюцій, якія складаюць пэрыйды нашай гісторыі. На зарані гістарычных часаў наш народ выстуae, як сарганізаванае цэлае націянальнае i палі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 846  ▶