Старонка 57
◀ / 846 ▶
Брюзг—Будто БРЮЗГНУТЬ, пухнуць, разбухацца; зызнуць, азызаць. Азыз ад гарэлкі. У яго вадзянка мусі, бо ўсё аблічча азызла. Азызласьць, стан азызлага. БРЮКВА ж. расьц. Caulorapa, бруква, бручка. У Дзісенскім павёце называюць грыжына. Навары бульбы з грыжынай. Грыжанінай называюць страву падобную да жыдоўскага цымасу. БРЮКИ ж. мн. ніжняе мужское адзеньне: штаны, порткі, нагавіцы, ганавіцы, гаштакі. БРЯЗГАТЬ што, або чым, кідаць што небудзь са звонам: бразгаць, зьвякаць. Што ты там зьвякаеш грашамі. Ходзізь шабляй пазьвяківае. Бразнуў дзьвярыма і вышаў з хаты. Бразнуў пану ў ногі. Бразгаўка цацка для дзяцей з бляхі. БУБЕНЧИК, бразготка пры конскай упражы: званчак, шумёлка, бома, бомка. БУБНА, масьць у картах: звонка. БУБЛИК м. пшанічны кружок з запечанага цеста: абаранак. БУГОР м. кождае палогае узгорье: пагорак; гурбень, гурбок, гурба, груд, грудок, гуздыр. На пагорку стаіць палац. Панавявала гурбы сьнегу.. За гурбком, за лясом калода мокне (загадка). Грудамі называюць, асабліва у парэччы Нёмана, горкі разпаложаныя пасярод балотнай раўніны, а такжа насыпныя горкі. Гуздырамі называюць падскурныя гурбкі на целе. БУГОРЧАТКА, гуздроміца, гуздрыца, сухоты. БУДИЛЬНИК, прылада. прыпраўленая да гадзіньніка, якая будзіць: будзік, будзель. Будкасьць, свомасьць лёгкабудзячагася. Будзежа, працэс буджэньня. БУДОРАЖИТЬ каго, палашыць, трывожыць, непакоіць, муціць, каламесіць. БУДТО, нібы, нібыто, бытцам, будзе. Будзе любіш дык скажы. Гаворыць бытцам праўду. Нібы то яно так.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶