Старонка 58
◀ / 846 ▶
БУДУЩЕЕ, будучына, прышласьць. БУЖАНИНА, дымлёная і вараная сьвініна: ванджонка, дымлянiна. БУЗА маладое піва або брага: брузло. Асобная адмена пьянага квасу,—пьянае брузло. БУЗИНА ж. дрэва Syringa vulgaris:—бэз. БУЙВОЛ м. дзікі бык: бавол, тур. БУЙСТВОВАТЬ, буяніць. Буян-задзіра, забіяка, разбойнік. Буй, буёк, пусташ, пусты пляц, мейсца узвышнае. БУКАШКА, кузурка. Памылкова мяшаюць „казяўка“ з „кузурка“; першае азначае цьвёрдакрылага пругака (насѣкомое), другое „казяўка“ адносіцца выключна да водных стварэньняў пераважна саўсім бязкрылых. БУКВА м. знак з якіх укладаюцца склады і словы ў пісьменнасьці: буква, літара. БУКВАЛЬНЫЙ, літаральны, буквальны, БУКВАРЬ, букар. БУКЕТ м. франц. снапок, пук кветак: букет. БУКИНИСТ м. франц, таргоўнік старымі кнігамі: кнігапрадаўнік, кнігапрадаўня. БУКЛЯ, ПУКЛЯ ж. франц. закручанае, або ад прыроды курчавае пасмо валасоў: сукро, куграч, пукель. У сукры павіліся, пасучыліся валасы. (Дзіс. п.). Куграткі, куграчы ў яе павіліся на віскох (Рэчыцк. пав.). БУКСИРОВАТЬ што, цягнуць па вадзе плывучы цягар: валачы. БУЧА ж. навар па попелі да мыцьця бялізны: жлукта. Жлукціць, вывары­ваць, вымываць бялізну ў жлукце. Жлуктарня, будынак дзе жлукцяць бялізну. Слова—буча ў беларускай мове азначае тое, што па-расійску „нагоняй“: зрабіць каму бучу. БУЛАВКА ж. іголка з галоўкай: шпілька. Цярэшка чаху—чаху, А што у цябе ў мяху, ў мяху?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 846 ▶