імі учора каўга была дык ходзяць падбітыя. За вечнай каўгой німа супакою ў хаце (Дрыс. Себежск. пав.). Каўгані яго ў патыліцу.
БРАСЛЕТ м. мэталічная зашпілка на руку дзеля аздобы: бранзалета, нарамак.
БРАТ, кожды з сыноў адных бацькоў: брат, братка, браток, брацітка, брахна.
Адзін брахна конікі сядлае,
Другі брахна яго навучае:
Да будзь, брахна, разумненькі,
Да паедзь, брахна, ў чужыя людзі.
(Ш. Т, І. ч. 2, стр. 80).
Братаніч—(нка), зродны брат, (сястра)—сын бацькавага брата або сястры, а такжа матчынага брата або сястры (збрат дзеці). У стасунку да дзядзькоў яны будуць—пляменікамі і пляменіцамі, Братава, жонка брата.
БРАТИНА ж. начыньне ў якім разносяць напіткі; вялікі кубак які абходзіць у кругавую: конаўка, понаўка, яндоўка, коўш. Конаўка высокай формы з вечкам без падстаўкі; понаўка мае форму пукатага вядра; яндоўку робяць з гліны ў форме місы з аднэй ручкай; каўшы вырэзалі з дрэва, а такжа рабілі і з мэталю багатай формы з узорнай ручкай.
БРАТЬ што, яць, няць, імаць, браць. Бранец, бранцы: нявольнік, нявольнікі. Выбранец, выбраны з паміж іншых. У Беларусі даўней было войска званае—выбранецкім, яго набіралі з паміж сялян.
БРАШНО м. црк., корм, ежа, страва.
БРАШПИЛЬ м. голяндз. ляжачы навой да надніманьня цягараў: навой.
БРЕВНО ср. зсечанае вялікае дрэва бяз сучча і вярхавіны: бервяно, бярно, бярво. Там цераз балотца паложаны бервы (сержп. 91). У чужым воку саломінку бачыць, а ў сваім бярна нябачыць. Бермішча, бермяно, галамень, тое што па-расійску ствол,
80 👁