Старонка 52
◀ / 846 ▶
Бос—Брань БОСИКОМ, басанож, басаногі, басаножка, басанка. БОСЯК м. басота, галцяй, галцяйства. БОТВА ж. пень і лісьця травяністых, асабліва караняплодавых: батаўе, батузьзё, буцяўё, буцявіна, Буцець, разбухаць як травяністы лісьць, таўсьцець; Бацьвіньня, ладыгі бурачанага ліста ўжываныя на ежу; названьне стравы з бацьвіньня. Нацьвіньне, націвa, зелень дробных траў, асабліва гародных; бруквы, морквы, пятрушкі, цыбулі. Батугі, пні травяністых. Батог, мяккі, плецены з рэмяня гарапнік. Бутуз, малы, пухлы хлапец. Буцець, таўсьцець, набухаць, сыцець, расьці. БОТИНКА ж. франц. паўбоцікі з кароткімі поратымі халяўкамі на зашпілках, завязках або гумілястыцы: камашы, чаравікі. БОТФОРТЫ м. мн. франц. боты са стаячымі халявамі вышэй кален: штыльпы. БОЧЕНОК м., барылка. БОЧЕНИТЬСЯ, бочыцца. БОЯЗНЬ, боязнасьць, боязкасьць, боесьць. БОЯЗЛИВЫЙ, боязкі, страхаморлівы. БРАЗДЫ ж. мн. каленісты жалезны прут, якім кілзаюць коней: цуглі, сьцягры, склюгі. Сьцягры сваей моцы дасьць Пан з Сыону. (Петрашк. псальм.). Аброць не уздэчка, ня мае цугляў. Засклюж каня (Быхаўск. п.). БРАКОНЬЕР м. франц. хто не па праву лавечыць у чужым лесе: запагоншчык. БРАК м. праўная сувязь мужа і жаны: сужэнства. Таемства вянчаньня: шлюб, жанідзьба. БРАЧНЫЙ, датычачы жанідзьбы, свадзьбы: вясельны, Вясельнік, учасьнік вясельля. БРАНЬ ж. у значэньні нязгоды: свара, сварка. Называньне зьняважлівымі словамі: лаянка, лайчывыя словы. Лайбоніць, зьняважаць, злословіць. У значэньні бойкі, бітвы: валька, вальчыць. Сталася валька каралю Ягайлу з немцы прускімі. Каўга, коўжыць. Дасварыліся да каўгі. Паміж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 846 ▶