Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924). В. Ю. Ластоўскі

 ◀  / 846  ▶ 
IV Трэба сказаць, што ў цяперашнія часы пагражае нам тая-ж пебасьпека, як i ўгістарычнай мінуў шчыне: наша інтэлігенція, па прыкладу расійцаў i палякаў, a найболей расійцаў, ахвотна перапаўняе адраджаючуюся крыўскую літэратуру чужаземскімі словамі. Калі здарыцца ў нашай гісторыі такое-ж адарваньнеся інтэлігенціі ад народу, як то было, то гэта занячышчаная мова ізноў астанецца толькі цікавым помнікам гістлрычн;*й мінуўшчыны. але нязможа стацца патужным i p вадніком культуры, якім яна павінна быць, Мова перапоўненая чужаземскімі словам! зьяўляецца ізолятарам культуры ад народных масаў. У старадаўныя часы няволі народных масс так ł думалі, што граматнасьць i культура не павінны быць удзелам народных нізоў. Яшч* ў 1860-х гадах, ў Pacii, былi людзі, якія падтрымлівалі погляд што:,,кнігі пішуцца не для мужыкоў" (Головацкі). Дык цяпер, калі адраджаецца сама народная масса, нельга павлдыром гэтай массы паўтараць старыя памылкі. Адраджоная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ей будзе найменш чужых слоў, калі кождае паняцьце будзе перакладзена згодна псыхіцы нашай мовы; калі формы слоў i будова сказаў будуць адпавядаць законам гармоніі, пераказаным нам ад нашых прапрашчураў. Мова, гэта аблічча душы народу i гэтае аблічча народнай душы нельга брыдзіць прылепкзмі i наклейкам!, а наадварот, чым яно будзе чысьцейшым, тым прыгажэйшым i здаравейшым. Мы не павінны ісьці сьледам палякаў, якіх аўторы (Навичынскі) могуць пісаць „старапольскія* повесьці, ўжываючы на сто чужых слоў, адно польскае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

навйчынскі
29 👁
 ◀  / 846  ▶