Старонка 291
◀ / 846 ▶
Кориф—Король КОРИФЕЙ м. грэцк. хто трымае голас у хоры, кіруе опэрным хорам; верхавод у якой колечы справе. КОРИЦА ж. цынамон. КОРИЧНЕВЫЙ, бурнаты, сапорысты. КОРКА хлеба, скарынка; на пладах і ягадах—скурка, скажурка; на кашы—скарупка, скарупіцца, заскарупнуць. КОРМА ж. задняя часьць вадаплава; карно. Карно процілегла носу ў чоўне. Карма ў невадзе, яго сярэдряя часьць, мяшок, але: карнік, корнік, кіраўнічы вадаплавам, капітан вадаплаву. КОРМИЛО ср. хвост вадаплава, які кіруе яго паваротамі; стырно, стыравацць. КОРМЧАЯ КНИГА, зборнік царкоўныя і часьцю цывільных правіл. КОРНЕТ м. фр. вайск. харужы. КОРНЦАГИ м. мн. ням. шчыпчыкі ножніцамі; цапагі. КОРН м. ням. зярно, зернавы, ядрэц, ядрыца. КОРМ м. чым корміцца; кароўі корм—пошыр; конскі—аброк; агульна—корм, карміць. Дай каню, дай каню сена аброку, Маладому Ляксейку піва, мёду. (Ш. І. ч. 2. стр. 54). КОРОБ м. гнутая, а часам і плеценая кашала; гнутыя бываюць з лубу, кары і драніцы; плеценыя з саломы і лазы; кораб, карабок, каробка. КОРОБЕЙНИК м. разносчык тавараў; лахтыр, вэнгер, крамнік. КОРОБИТЬ што, карабаціць, карабаты, карабасьцік. КОРОВА ж. карова, кароўка, каравёнка, каравёшка; кароўнік, хлеў для кароў; кароўніца, служанка яка даглядае кароў. КОРОВАИ м. каравай. КОРОЛЬ дастойнасьць валадара дзяржавы; ка-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 846 ▶