Старонка 290
◀ / 846 ▶
Копот—Коринка КОПОТУХА аб жанках, якая капаецца, капорсаецца, стараючыся прыспароміць што ў хату; тупатуха, тупаць, тапаніна. КОПЧИК м. наплечная, азадная костка ў птахаў; аканечнік хрыбетніцы ў чалавека загнуты ў сярэдзіну; купрык. КОПЫТО ср. рагавая павалока на нагах нек. жывёлаў; капыт, капыто, капыты, капыткі, капыцісты, капыціцца апошняе гаворыцца ў значэньні зваліцца, зьбіцца з ног, пасьці: скапысьціцца. КОПЬЕ або КОПІЕ ср. абасечна вострае жалезца на дрэўку; копія, капійнік. КОРА ж. спаверхная павалока на дрэве; кара, карыца, карысты, ліповая кара называецца лубам. КОРЯВѢТЬ, скарузнуць, заскарузлы; скорбнуць, заскорбнуць; карэць, карэлы; каржавець, каржысты, пакрыты тоўстай крэпкай карой. КОРАБЛЬ м. карабель, карабельны, карабельнік; вадаплаў. КОРАЛ м. караль, каралёвы, каралі. КОРДОН м. фр. шнур на якім ганяюць каня кругом сгаўба; ваярская варта ланцугом. КОРЕКТОР м. лац. хто займаецца папраўкай памылак у друку; карэгатар, карэгаваць. КОРЕЛЬСКАЯ БЕРЕЗА ж. ракітавая бяроза. КОРЕНЬ м. карэнь, каранішча, карані, каранець, карашкі, каранасты; каранік, вулей с дзюплаватага прыкарэнка пня; караніць, каранець. КОРЕСПОНДЕНЦІЯ м. фр. ліставаньне. КОРЕННОЙ м. які знаходзіцца каля карэньня; вакорны, вакорына; вакорак, бочка расьпілаваная на двое. КОРЗИНА ж. карзіна, карзінка, карзіначка; кашала, кашолка, кашолачка. Карзінай і кашалой называюць плецены кораб з лучыны, плецены з пруткоў—кош, кошак; з лубу—лубянка. КОРИДОР м. фр. праход, калідор. КОРИНКА ж. дробныя чорныя разынкі; карынткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 846 ▶