БАРДА ж. гушча, астаткі ад перагонкі гарэлкі; брага.
БАРЖА ж, вялікая веславая лага; барка. На Дзьвіне завуць лайба, на Дняпрэ—струг.
БАРИКАДА ж. франц. загарода на скорую руку на вуліцах; завал.
БАРИН м. пан (гл. господин).
БАРЫНЯ, паня, панюхна, панячка.
БАРЫШНЯ ж. панна, паненка, слова вельмі даўно ўжываная як у дакумантах, так паўсямесна на Беларусі ў жывой мове і ў народных песьнях.
Я-ж тых турак агнём выпалю,
А сваю панну між дзевак вазьму.
(Ром. Бых. пав.)
За стол за твой сяду павою,
У ложу тваю лягу паннаю.
(Р. Т. 8-9. 135)
Яж-не каралеўна, яж-не царэўна,
Гнатава дачка, сьлічна панначка.
(Шэйн)
БАРИЧЬ панíч.
Саколе ясны, панічу красны.
(Валач. песьня гл. Шэйн. Безс.).
БАРХАТ м. шаўковая тканіна з каротка стрыжанай, густой ворсай; аксаміт, аксамітны, аксамітка аксамітная стужка, аксамісты, падобны да аксаміту (Гл. Плюш).
БАРЩИНА прыгон, паншчына.
На згон, на прыгон,
На семера з хаты вон.
(Нікіфор.).
Паншчыну адбывалі па шэсьць дзён ў тыдні.
БАРЫШ м. зыск, заработак, карысць. Выпіўка пры мене і куплі-прадажы; магарыч.
БАРЬЕР франц. застаўня, рагатка.
БАССЕЙН м. вадасток ва ўсіх значэньнях.
101 👁