БАСНЬ, БАСНЯ ж., выдуманае здарэнье; вымысл, павучаючае апавяданьне; блятка, байка, бліць, байчыць. БАСНОСЛОВНЫЙ, блятны, блечны. БАТРАК м. наемны работнік для сельска-гасп. работ; парабак (ад слова „рабіць“); найміт гаворыцца больш аб падзённым работніку; кумец і бабыль — работнік найчасьцей сямейны, які за сваю працу дастае кавалак зямлі і ардынарыю. БАУЛ м. італьян. доўгая, круглая, абітая скурай дарожная скрыня; скрыня з круглаватым векам; куфар. БАХВАЛ, хвалько, хвасько, хвасьціцца. БАХРОМА ж., махра, мохры, махрысты, мохрыцца. БАШКА ж. татар. галава. БАШЛЫК м. татар. шлык, каптур. БАШМАКИ м. татар. чаравікі, барлёчы, боцікі, камашы. БАШНЯ ж. высокая, раўняючы да вышыні будоўлі надбудоўка; вежа. Ой у полі ў полі вежа стаяла Мураваная, маляваная. (Крачк. 7 стр.). БАЮКАТЬ, усыпляць, кукобіць. Укукобіла дзіцятка, заснула ўжо. БДѢТЬ, човіць, чоўкі, чоўны, чукавы, які ня сьпіць, ня счыняе вачэй; чуйнасьць, чоўкасьць — свомасьць чоўкага. БЕДРА ж. верхняя палавіна ўсей нагі, часьць ад лагі (таза) да калена; чэраслы, кульшы, кумпякі. БЕДРОВАЯ КОСТЬ, кульшавая косьць, кульша, кічага. БЕЗАЛАБЕРНЫЙ, бязладны, нехлямяжы. БЕЗБОЖІЕ, ср. бязбожнасьць, бязбожніцкі, бязбожыць, бязбожнік. БЕЗБОРОДЫЙ, безбародзька, галамоўжа (ад „музы“ вусны), галамузды, галамуз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁