Старонка 28
◀ / 846 ▶
БАЛ м. франц. вячорнае сабраньне мужчын жанок на танцы; баль, балёвы, баляваць, БАЛЬЗАМ, бальзам, бальзамічны, бальзамаваць. БАНДА ж. франц. аргада, арганак, арганачыць. Разбойніцкая аргада напала (Дрыс. і Вяліж. п.) Па дарогах ды с пад мастоў нападаў, аргамачыў; банда. БАНДЕРОЛЬ, папяровая; тасемка да аклейкі тавараў, пасьля аплаты падатку апаяска. БАНКА ж. шклянае або ганчарнае начыньне з шырокім горлам; слой, слоік; кровапускальныя банькі; калі зроблена з бляхі — бляшанка. БАНКЕТ м. франц. званы стол, стол; бясёда. БАНК м. італьян. урадовая або прыватная пазычковая установа; банк, банкар, банкарыць. БАНТ м. ням. глухі вузял з вушамі; кукарда, кукардка; стужатка, стуга, стужка. БАНЯ ж. будынак дзе мыюцца і паруцца; лазьня, прылазьнік — прыбудоўка да лазьні; лазьнік — чалавек, які мые ў лазьні. У Магілёўшчыне называюць яшчэ мыйня, мыльня і прымыльнік, але зважаючы; што ў іншых аколіцах мыйняй называюць прачкарню, я лічу за лепшае слова „мыйня" замацаваць ў значэньні прачкарні. БАРАБАН м. вайскова-музычная прылада з двумя днамі са скуры; бубен, бубеншчык -- музыка на бубні іграючый; бубеніць у значэньні біць на бубне і сварыцца, пукчэць, квактаць. БАРАК м. франц. часовая лёгкая будоўля для войска, работнікаў, хворых; шалаш, летавень. Пры латышскай граніцы называюць ад лат. слова „майка" хата: - майгач, БАРАХЛО ср. хломазд. БАРАНКИ, абвараны піражок кружком; абаранак, абаранкі, абараншчык той, хто прадае іх. БАРАХАТАТЬСЯ, біцца рукамі і нагамі, зваліўшыся на зямлю, або ў ваду; балохтацца, чабохтацца; ходацца, тузацца з кім небудзь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁
◀ / 846 ▶