Старонка 278
◀ / 846 ▶
Ковриж— Кожа КОВРИЖКИ, пернікі з рысункамі; пернікі. Пернік, ад перны па рас.: „пряный“. КОВЧЕГ м. ад „кавацъ“, каваная скрыня; корст, корсьцік, кораб, караб. Нояў караб. КОВШ м. аднаручны чарпак, коўш, коўшык; чарпло, чарпак, чарпачка; чатырохкантовая скрыня сулейкай у млынох адкуль цячэ збожжа у жорны, кораб, кош; пад рукаў коша падвешана лага дрэўляная міса з вырэзаным берагам, збоку дароблены лапацень. КОВЫЛЬ м. стэповая трава Stipa; тырса. КОВЫЛЯТЬ, хадзіць ў перавалку, прыпадаць на нагу; клыпаць, клыпаногі; кандыбаць, кандыба, шкандыбаць, шкандыбае, шкандыба. КОВЫРЯТЬ што, калыпаць, калыпок, калыпайла, калыпень, калуплівы, калыпацца, калыпаўка; капырсаць; пыркаць. КОГДА прысл. калі, кады. Калі хочаш тады зроблю. Гэта было калі француз ваяваў. Гэта было калі чорт лыкі лутаў. Кады колечы адгаджуся. Кады ён ліхі чалавек. Кады ёсьць, а кады німа. Кады, гавораць у заходн. Віленшчыне і Вытабшчыне. КОГОТЬ м. кіпцюр, кіпцюры, кіпець, кіпці. Кашачыя кіпці мышам і ў сьне мярэсьцяцца. І ў ката кіпці ў аксаміце. Што яму ў кіпці трапіла ня выслізьне. КОДЕКС м. лац. зборнік права, судоўнік; зборнік. КОЕ-ГДЪ, дзе-колечы. КОЕ-КОГДА, дзе-калі, КОЕ-КАК, як-колечы. КОЕ-ЧТО, дзе-што. КОЖА ж. верхняя павалока цела жывёлаў; скурка, скураны, скурны. Скура на руках пашчапалася Купіў скуры на боты. Скураная шапка. Скурная, наскурная хвароба, Выкручывaецца як скурат на агні. Скуравістыя яблыкі, заскуравелі ад непагадзі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 846 ▶