Старонка 279
◀ / 846 ▶
КОЖЕВНИК м. майстар які вырабляе скуры; гарбар, гарбарскі, гарбарства, гарбаваць; скураль, скураласкі, скуральнік, што вырабляе цьвёрдую скуру; кажар, кажанік, што вырабляе касматыя скуры. Аддаў гарбару у гарбарню выгарбаваць скуру на боты, а ён мне скураль з яе зрабіў. Кажарнік наш псуе толькі аўчыны. КОЖУРА ж. расьцінная скурка на пладах; скажурка; шалупіньне, шалупка, шалупа; лузга. Наскрабалі цэлае вядро шалупіньня з бульбы, цыбулі. Скупы шалупінкі шкадуе. Палузгай гарох, а лузгу ссып у памыйніцу. Боб мае цьвёрдую скажурку. Арэхі лузгаюць і лузгу палюць. КОЗА ж. агульн. слав. каза, казіца, козка, казёл, козьлік, казіны, казуля; дзікая каза, сарна; козьліцца, упірацца, не паддавацца, злавацца; казытаць, шчакатаць, курцікаць расстаўленымі пальцамі; казлы драць, ванітаваць, рыгаць, варацаць. КОЗНЬ, КОЗНИ, хітрасьці, зломэтныя подступы; подступы, напасьці. КОЗЫРЬ м. у картах: козырь, казырны, казыраць. КОЗЫРЕК м. стрэшка пры шапцы, ад сонца; казырок. КОЙКА ж. ложка, ложа. Ложка, ня лыжка — служыць да спаньня, а не да ежы. КОКОРА ж. бервяно з каранішчам загнутым каленам да будаваньня вадаплаваў; кніца, вакорына, вакора, касапеліна. КОКАРДА ж. фр. стужка зложаная петлямі і зборкамі; кукарда, кукардка. КОКЕТКА ж. фр. жанка якая баламуціць мужчын, крэпка старецца падабацца; баламутніца, баламутка. КОКЛЮХА ж. драўляны пабавень да разьбіваньня камоў зямлі; кука, кокаць, кокнуць. КОКЛЮШ м. фр. дзяцінная хвароба, кашаль з удушшам; коклюш, кыхтар (Шарашэва).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 846 ▶