Старонка 277
◀ / 846 ▶
Кнутов—Коврыга КНУТОВИЩЕ, пугаўё, пугавішча. КНЯВДЕГЕТ м. вадарэз на самым перадзе кодабу вадаплава; лыч. КНЯЗЬ, князь, князеўскі, князяваць, князёўна, князіца, княгіня, князю, князства. Славянская і расійская форма „княжы“, „княжство“, але ў нас пісалі князеўскі і князеўства, або „князьство“. КОАЛИЦІЯ ж. фр. змова, угода, сувязь; коаліція. КОБЕЛЬ м. сабачы самец-расплоднік, гавораць такжа аб воўках і лісіцах; кяжук, кежчык. КОБЕНИТЬ што, корчыць, выгібаць, выкрыўляць; стабурчыць, чачэніць, чачэніцца, карабаціць. КОБЗА ж. укр., бандура, бандурка, бандурыста, КОБУРА ж. похва з цьвёрдай скуры ўжываная да агнястрэльнай зброі; бісаг, похва. КОБЫЛА ж. кабыла, кабылка, кабылячы, кабыльны. КОБЬ ж. арх. варажба, чараўнінтва. КОВАРНЫЙ, хто куе каўгу: сваркі, кавадню; подступы; крывадушны, каведны, каведнік—ніца. Каведны чалавек: лісіцай глашчыцца, а воўкам падкапуецца. КОВАТЬ (ковы мэталі), каваць, каваньне, куе, кузьня, майстэрня дзе куюць; коў усё што коўкае, паддаецца каваньню, металь; каваць, кавач. майстар які выковуе з коваў розныя надаббі, КОВЕРКАТЬ ламаць, згібаць, комкаць, кумясіць, клычіць, Чытаючы ён комкае і кумясіць кнігу. Яго падучка клычыць. КОВЕР м. пэрск. каберац, каверац, кілім, Кабёрац мае ворсу як у аксаміце, гладкая тканіна тканая узорамі як каберац называецца кілім. КОВРЫГА ж. цэлая булка хлеба; бохан, баханец, каравай; луста праз усю булку: ськіба, луста; доўгі каравайчык—кулібка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶