Старонка 132
◀ / 846 ▶
Геркул—Гигіена ГЕРКУЛЕС м, грэцк, міт. магут, волат, асілак; гэркулес. ГЕРМАНИЗМ м. зварот, або выражэньне ласьціваe нямецкай мове; гэрманізм. ГЕРМАФРОДИТ м. лац. чалавек або жывёла патворнай формы, які злучае ў сабе, больш або менш, азнакі абодвых постацей, мужской і жаночай; абамуд, сумуд. ГЕРМЕНЕВТИКА ж. грэцк. навука якая аб'ясьняе св. пісьмо; гэрманэўтыка. ГЕРМЕТИКА грэцк. альхімія, фальшывая, тайная навука аб вытварэньні золата; гэрмэтыка, ГЕРМЕТИЧЕСКІЙ, наглуха задушкаваны, недаступны паветру; шчытны, наўшчытны. ГЕРОЙ м. ГЕРОИНЯ ж. харобры ваяр, магут, слаўны змагар у вайне і міры, самапасьвятны, самаахвярны змагар, галоўная асоба падзей; герой. Даўней у нас ужывалі дзеля абазначаньня гэтага паняцьця: харобр, харобрасьць, а такжа магут, магучасьць у значеньні удалага ваяўніка. Татарскае слова багатыр да XIV ст. было невядомым у нас; замест яго гаварылі: палянец, волат. Слова палянец, праўдападобна, паходзіць ад названьня качаўнічых плямён—полаўцы. Як з найменьня народу Обры утварылася польскае olbrzym, з найменьня народу Спалаў,—расійскае исполин, гэтак сама ў нас, з Полаўцаў, вытварыўся тэрмін палянец. ГЕРУНОК м. названьне косага навугольніка у сталяроў; касавень. ГИБКІЙ, хілкі, гнучкі, хібкі, хібаць. Хібкага стану кабета. ГИБНУТЬ, нікнуць, счазаць, прападаць; гінуць, загінуць, загуба, загібель, пагібель. Гібель, многа, бязмерна, бязліку. ГИГАНТ м. грэцк. вялікі узростам чалавек; волат, гіган. ГИГІЕНА ж веда або знаньне як заховываць здароўе; гігіена, здароўнасьць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 846 ▶