Старонка 133
◀ / 846 ▶
Гигром — Гипотенуза 120 ГИГРОМЕТРІЯ ж. грэцк. навука аб памеры вогкасьці паветра; гігромэтрыя. ГИДРА ж. грэцк. баечны, водны многаловы зьмей; зло супроць якога німа спосабаў; гідра. ГИДРОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб складзе рожных вод; гідролёгія, вадазнаўства. ГИК м. марск. рэдкая смала да смоленьня вадаплаваў; дзёгаць, вар. ГИЛЬДІЯ ж. ням. стан, цэх, ступень у цэху пркл. купецкім; гільдзія. ГИЛЬЗА ж. ням. папяровая, клееная, а часам бляшаная трубка да ракетаў і карабінных набояў; понаўка, понавень. ГИЛЬОТИНА ж. фр. прыбор да караньня сьмерцьцю; гільётына. ГИМНАЗІЯ ж. грэцк. вучомная установа сярэдняй ступені, паміж нізшымі і унівэрсытэтам; гімназыя. ГИМН м. грэцк. хвалебная песьня; гімн, хваласьпеў. ГИНЕКОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб здаровым і хворым стане жанчыны; асобнасьці жаночагага арганізму; гінекалёгія. ГИПЕРБОЛА ж. мат. грэцк. крывая лінія якаябы азначалася на паверхні галавы цукру (конуса— кучменя), калі яе разсячы збоку, простападна ўдоўж; вобля. ГИПЕРБОЛОИД мат. геомэтрычнае цела творанае аварачваньнем гіпэрбалы; воблясьмень. ГИПОЛОГІЯ, ГИППИКА ж. грэцк. навука аб конях; канеўства, гіполёгія. ГИПОТЕЗА ж. грэцк. дапушчэньне, дагадка, домнеўка. ГИПОТЕКА ж. парука, заклад, парука закладаньнем маетнасьці; гіпотэка. ГИПОТЕНУЗА ж. грэцк. мат. старана простакутніка, супроцьлеглая простаму куту; наскосьніца, укосьніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 846 ▶