Старонка 9
◀ / 37 ▶
БУРКАЛО н. Адна з костачак у свінячай назе. Седеў на пачэ да граў з буркалом. Варкатлівы чалавек. Мой стары такэ буркало, такі надоедны. БУРКІ зб. Від валёнак. Я буркі подшыў рамэнем. БУСЬКО м. Бусел. Бусько прылетеў, на буська захолодало. БУСЯТЬ незак. Цалаваць (у размове з дзецьмі). Дай побусяю Дімку, да пойде бахать хлопчык хорошы. БЭЗУГАВУ прысл. Бесперапынна. Шчо ты мне бэзугаву тэ самэ тоўчыш? БЭЛЕНЬ ж. Вельмі горкая расліна, відаць, палын. Сматана горка бы бэлень, не можна есті. БЭРДО н. Бёрда. Деті прышлі до мане, да бэрдо ім дала, воны старыну ў школу збірають. В ВАДРО н. Вядро. З пустым вадром дорогу парайшла. ВАЖКІ прым. Цяжкі. Некі важкі хлеб, мо сыры, ті шчо. ВАЛІДУЗНЫ прым. Надзвычай вялікі, велічэзны. За Турскім е лесок такі, там быў лагер колісь, от там валідузные вужэ мы бачылі. ВАЛІЗНЫ прым. Вялізны. Над ракой дубы валізные рослі, шчэ мо послі войны воны былі. ВАЛІКОННЕ н. Вялікдзень, Пасха. Парад Валіконнем яйца красять. ВАЛІСКА ж. Чамадан. Раньшэ валіскі звалі, а тепэр чумайдан. ВАРАШЧАКА ж. Верашчака. Варашчаку з мукі робілі, зажарвалі салом, мясо крышылі, варылі ўсе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 37 ▶