Старонка 8
◀ / 37 ▶
БАБОЧКА ж. Матылёк. Нейкіх бабочок у хату налетело морэ. памянш. ад бабуля. Вона бабочка така нека чыста, культурна. БАГУК м. Свіны страўнік, начынены мясам з прыправамі. Я з'ела багука за тыжджэнь. БАЙСТРУК м. Незаконна народжаны. Байструк – гэто не ганьба. БАЛАГАН м. Непарадак, шум, вэрхал. Шо то за балаган деті ўстроілі там, іді глянь! БАЛО прысл. Бывала. Колісь мы, бало, тожэ чоўплі дурніцу разну, а на детей тепэр крычымо. БАРАМЭТ м. Барометр. Як твой барамэт, на погоду чы не? БАРЭМОК м. Бярэмак. Кінь сена там корові барэмок. БАСТЫДНЫ прым. Бессаромны. Деті слухають, а вон ляпае абы шчо, бастыдны. БАХАТЬ зак. Спаць (у размове з дзецьмі). Діма, ході бахать ужэ. БОБ м. Фасоля. Я бобу цэлы машок напахала. БОЛВАНЕТЬ незак. Невыразна бачыцца. А быў досвіток. І бачу я – шчо-то болванее, чы чоловек, чы худобіна? БОЎКУН м. Драўляны звон для скаціны, каб адшукваць яе па гуку. По корчах короў паслі з боўкунамі. БОЎТУН м. Ненайгранае яйка, што сапсавалася пры наседжванні. Некі певэнь негодяшчы ў мане, почті ўсе яйца боўтуны былі. БУЛЕКА ж. Няўмека. Вона така булека! БУМКАЛО н. Дзіцячая гульня, груз на доўгай нітцы, якім ударалі па акну. Хлопцы увэчары ходять да бумкала робять.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 37 ▶