Старонка 10
◀ / 37 ▶
ВАРХОВОД м. Від рыбы. Варховодоў ловілі да на жыўца хавалі ў банку з водою. ВАЎКА ж. Нарыў, загнаенне. У Юры Галаёвого ваўка ўжэ заговілас. ВІД м. Твар. Увэсь від у сажы, а вона, смехоўе цэлэ, у магазін прыбегла. ВІЛЬГОТА ж. Ільгота. У магазін прыйді, то ўсе кажуть, шо ім вільгота, да ніхто ў очарадзі не стоіть. ВОЛОКА ж. Валока, абора для лапцей. Волокамі постолы к нозе крутілі. ВОЛОШНЯ МАЖА ж. Грань паміж суседнімі палямі, загонамі. Волошня мажа пустовала, гэто граніца. ВОРОТІЛО н. 1. Дэталь кроснаў. На воротіло полотно намотвалі. 2. Непаваротны, маларухомы чалавек. Вон бы воротіло быў, але здоровы быў, ек конь. ВОРОЎКА ж. Вяроўка. Ольпенцоў дражнять іншы раз машок-вороўка, бо так говорым. ВОСТОЧНІК м. Чалавек з Усходняй Беларусі альбо з Расіі. Послі войны восточнікоў багато было. ВОШОЛ м. 1. Гусіная вош. Вошол на чоловеку не держыцца, бегае, бегае, да ўтекае. 2. зневаж. Нікчэмны чалавек. Вон ек п'яны, то вошоламі ўсех бзывае, той Рысь. ВУТВА ж. Качка. Семанкового Мішы вутвы ў Золотцы годуюцца, любота ім. ВУЖЫШЧЭ н. Кусок вяроўкі. Дрова з воза россыпаліс, добрэ шчо вужышчэ некэ было с собою, да звезаў. ВЫДЕЛВАЦЦА незак. Задавацца. Не выделваецца нехай Коля, зразу хай поступіть.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 37 ▶