ВЫДРА ж. перан. Непрыгожая, неахайная жанчына, дзяўчынка. Ее дочка так нека выдра.
ВЫКАБЭЛЬВАЦЦА незак. Задавацца. Выкабэльваецца, по-рускі говорыть стараецца, да не ўмее.
ВЫЛІВОК м. 1. Яйка без шкарлупы. Некотра кура ў нас выліўкі губіть. 2. Вельмі слабы, хілы. Слабы ее хлопэц, вылівок некі.
ВЫСКОРОК м. Кавалачак смажанага сала. Ек узяў выскорка, то не ўмочай.
ВЫХВОТЕНЬ м. Скавароднік з жытняга цеста для хлеба. Зразу спаку выхвотня детям, а далей хлеб саджаю ўжэ.
ВЫШКІ зб. Гарышча. Я багука на вышках хаваю, подвешваю да кроквы.
ВЫШЧАРКА ж. Той, хто скаліць, паказвае зубы. От вышчарка, да зуба нема, да шчарбата. Закрый рота, а то нехорашэ.
ВЭДЛУХ прысл. У параўнанні. Тепэр, вэдлух летошнёго, лето сухэе, сена можна зробіть.
ВЭЛІК м. 1. Веласіпед. На вэліку ў Рубэль поеду до девэра. 2. перан. Дурань. Расказваюць, што колісь жыў у вёсцы яўрэй з такім прозвішчам, і быў ён неразумны. Адсюль паходзіць гэтае слова. Ото вэлік бажыть, утекайте, деті.
ВЭРЧ м. Скрутак лазовай кары для пляцення лапцей. Варчэ робілі на постолы.
ВЭТЛА ж. Від вярбы. Вэтла лёгко колецца.
89 👁