АЛЬПЕНСКІ ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК
Г
ГАВЭНДАТЬ незак. Гаварыць. А шчо-то зайшла й не загавэндала!? Мо засерділас?
ГАЛАС м. Акопнік лекавы. Галас на нізох росте, его добрэ свіням, едять вэльма.
ГАЛУШКІ мн. Клёцкі. Я галушкі вэльма любіла, ек мала была.
ГАЛЬКА ж. Начная сарочка. Шчэ ў мане галька девоцкая лежыть.
ГАМАТЬ незак. Есці (у размове з дзецьмі). Гамай чучу, да валікі выростеш.
ГАМУЗОМ прысл. Усім разам, гурбай. Шчодрэчнікі гамузом у хату ўваліліс.
ГВОЗД м. Вялікі цвік. Я гвоздом добрым жэрдіну прыбіў, не одорвэцца.
ГВОЗДОК м. Цвік. Гвоздок бы алюміневы, гнецца во ўсе бокі.
ГЖЭЧНЫ прым. Спраўны, прыгожы, культурны. От хлопчэня гжэчнэ да хорошэ.
ГІДІЦЦА Гідавацца. А малэ шчо, вонэ ж не гідіцца, за тэ паскудство да ў рот.
ГІЧ м. Бацвінне. Я кабану гіч з буракоў рву да даю.
ГІЧ'Е н. Бацвінне. У бураках гіч'е.
ГІШЭФТ м. Справа, адносіны. Я з ім зарэз ніякого гішэфту не ваду.
ГЛЕЧЫК м. Збан. Шчарбаты глечык з молоком стоіть, вонэ кіслэ.
ГНЕНУТЬ зак., экспр. Моцна ўдарыць. От гнену зарэ, ек будеш бушовать.
85 👁