Старонка 13
◀ / 37 ▶
ГОДІ прысл. Хопіць, даволі. Хлопцы, годі ўжэ бушовать! ГОЙНЁВАТЬ незак. Быць у стане цечкі (пра авечак, сабак). Ек гойнюе сука, то собакі розорвать могуть. ГОЛКА ж. Іголка. Голка была копейка, а тэпэр мо сто рублей. ГОЛОШЧОК м. Зямля, замёрзлая без снегу. На дворэ такі голошчок, а вон кажэ саньмі ехать. ГОРА ж. Гарышча У нас на горэ свет е. ГОРАЛЁЯ ж., З ГОРАЛЁЮ З вялікім верхам. Скопца насыпаў з горалею. ГОРПА ж. Свірэпа. Горпой заросло ўсе ў огороді, а вона ні шманае. ГОРЧАК м. Драсён птушыны. Вон бы пэрэц пакучы, той горчак. ГОСТРЫ прым. Востры. Нож гостры, не порэж пальца. ГОЦАТЬ незак. Моцна стукаць абцасамі. От гоцала на васеллі, да ўпрыседы ўсе. ГРА ж. Гульня. Гра не доваде до добра. ГРАБЁНКА ж. Прылада для збірання ягад. Грабёнкамі ягоднік нішчыцца. ГРУМЁЧАТЬ незак. Грэбаваць. Мо ты грумечаеш моім порадком? ГУЗЫР м. Камель. Дрова гузырамі ўпэрад ложать. Пухліна. На лбу гузыр выскочыў, ек вальнуўса. ГУНУЦЦА экспр. Моцна ўдарыцца пры падзенні. Падаў на лёду да ек гунуўса. ГУТОРКА ж. Доўгая, пустая размова. Вы по делу говорэте, а то завалі гуторку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 37 ▶