Старонка 14
◀ / 37 ▶
ГЭБЭЛ м. Гэблік. Гэбэл стружкамі забіваецца нешчо. ГЭНДЭЛЬ м. Сумніўная справа. Это гэндэль абыекі, не вер ему. ГЭСТКА ж. Дэталь кофты, сарочкі. Гэстка – гэто напэраді, на грудях ушывалас устаўка такая. Д ДАЙЖЭ часц. Нават. Вон чотэры класы кончыў, а дайжэ пісать не ўмее. ДЕВУЛЯ ж., зневаж. Дзяўчынка. Така девуля, а вона плачэ баз матеры. ДЕВЭР м. Мужаў брат. Учора девэр мой прыходіў, хочэ, шоб Міша з ім ехаў на вэсну. ДЕЖКА ж. Дзяжа. Колісь дежка ў кажной хаті была. ДЕЛО н. Справа. Твое дело – езыком ляпать абы-шчо. ДЕРАВО н. Дрэва. За ўсю жысть не посадіў дерава, шчытай, бас толку жыў. ДЕРАВЯНКА ж. Птарміка храшчаватая – расліна з цвёрдым сцяблом; другая мясцовая назва – “рэбрэй”. Деравянку косіш то косу ўладіш. ДЕРАВЯНЫ прым. Драўляны. Деравяна ложка рота не опекае, трэб купіть у Малгосіка. ДЕРАШОВАНЫ, ДЕРАШОВАТЫ прым. Масць жывёлаў, звычайна коней. У Маркуцкого конь тоўды быў некі дерашованы, Чурык купіў его потом. ДЕЎКА ж. Дзяўчына. Девок у Ольпэні нема, а хлопцоў морэ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 37 ▶