СПОНІЦА ж. Спадніца. Споніца цветаста не для старой жонкі.
СТАРЭЦ м. Жабрак. Колісь, помню, старцэ да старчанкі бас конца ходілі по хатох.
СТАРЧАНКА ж. Жабрачка. После войны старчанок было багато.
СТЕГНО н. Бядро. Штаны ўнь порваў да стегно бачно.
СТЁЖАРОК м. Адонак – подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар'е. Тепэр у колхозі сено, шчытай, баз стежарка кладуть у стожок.
СТОЎБ м. Слуп. Кала цэрквы ветёр стоўба выварнуў.
СТЭМП м. Туалет. Ад польскага "ўстэмп". Полякі застаўлялі, шчоб стэмп быў у кожного хазяіна.
СУТКІ зб. Адзінка вымярэньня часу. За суткі ў Пінск і назад ворочаўса дед той. Прастора паміж дзьвума блізка размешчанымі пабудовамі. Свіня ў сутках усе парарыла, халера.
СЦУЛЯ прысл. Адсюль. Вадім сцуля пошоў до клуба.
СЫРОЎКА ж. Неабпаленая цэгла. Грубкі з сыроўкі робілі.
Т
ТАЛОВАТЬ незак., экспр. Знішчаць. Уворваліса ўчора калхозные телушкі ў огород, да ўсе ўталовалі. А пастух п'яны!
ТАМАКА прысл. Тое ж, што і там. Я тамака, у том селе, не быў ніколі.
ТАРАГОНЁТЬ незак. Барабаніць, стукаць. Ужэ тарагоняць возы, на базар рубэльцы едуть.
84 👁