Старонка 32
◀ / 37 ▶
ТАРАДАЙКА ж. Скрынка для ягад. Тарадайкі робілі з тонкіх дранок такіх. ТАТУСЬ м. Хросны бацька. Мой татусь умэр даўно. ТЕЛЯ н. Цялё. Тепэр здалі теля ў Федоры, прымаў Карэйцоў зять зноў. ТОВАР м. Статак. Мо товар на поўдень тепэр прыжануть? ТОЧКА ж. Мядзведка. У мане точкі вэльма шкоду роб'ять у огороді, усе боком кладуть. ТРУПАСОК м. Труха, пацяруха. Узасторонку самы трупасок, некэ сено паратерлос вэльма. ТРУЯ ж. Труха. Я трую з сена гусям запарваю. ТРЫБЛАТЫ прым. Шырокі ў касцях, тоўсты, рыхлы. Корова стара, трыблата наша. ТУБОЛЕЦ м. Мясцовы жыхар. Ужэ вон тут тубольцэм стаў, даўно ў Ольпэні жывэ. ТУСК м. Пот, вільгаць. Бач, ека гарачка, аж туск з его іде. ТЫЖДЖЭНЬ м. Тыдзень. Тыжджэнь тому машок цукру ўзяў у Городку на базары. ТЭБЭЛЬ м. Драўляны гвозд для змацавання бярвенняў у пабудове. Баз тэбля хату не зробіш, стена выварнецца. ТЭЧКА ж. Сумка, партфель. З тэчкой, бы начальнік, Колюк ходіть. У УЖЭ прысл. Ужо. Ужэ світае, а я шчэ не спала.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 37 ▶