СЕРКА ж. 1. Малодзіва. Шчэ молоко серкою оддае. 2. Абмазка запалак. Колісь запалку разом з серкою на две часті кололі.
СІКЭЛЬ м. П'яніца. Мой сікэль поўзе п'яны.
СКАДАВЭЦ м. Клінок для адціскання сыру, тварагу. Мо коб з мэрлі скадаўца пошыть?
СКАНДАЛА ж. Невялікая колькасць, частка; зусім мала. За той месец добавілі неку скандалу до пенсії.
СКОЛОК м. 1. Асколак. Стекло на дробные сколкі розбілос. 2. Дурань, недарэка. Ты сколок, шо ты наробіў, га?
СКОПЭЦ м. Капец. Мой стары ўжэ скопца гноем обложыў.
СКРЭДОМА прысл. Пайсці невядома куды, загінуць. Поехаў Пашкевіч да й пропаў скрэдома.
СКУНДЯБІЦЦА зак. Згорбіцца, сціснуцца. От скундябіўса, бы немавэсті екі мороз.
СМАЗАНУТЬ зак., экспр. Моцна ўдарыць. А той не вытерпеў, да ек смазануў ему по морді.
СМАТАНА ж. Смятана. Нека горка сматана, гэто парад теленнем ужэ.
СМАХОЎЕ н. Смехаўе. От тобе і ольпенскэ смахоўе.
СОКЕРА ж. Сякера Я сокеру наточыў у кузні ў Пэнчыка.
СОПЛІВЭЦ м. 1. Від рыбы, пакрытай сліззю. У Горыні под прымолом кала Стасіхі сопліўцы вудяцца. 2. пагард. Нявопытны чалавек, які мала ведае жыццё; малакасос. Такі соплівэц вучыть мане!
СПЛЕННЕ н. Успенне. Нашу цэркоў колісь на Спленне осветілі.
83 👁