Старонка 29
◀ / 37 ▶
са. 3. Рубель – вёска ў Столінскім раёне. Тепэр у Рубле нешчо горэло. РЫХТІК прысл. Якраз, дакладна, вельмі падобна. Быцочка отеліла рыхтік бы летося, рабэнького. РЭБРЭЙ м. Птарміка храшчаватая – лугавая расліна з цвёрдым сцяблом; іншая мясцовая назва “деравянка”. Рэбрэй косіть – то косу ўладіш і сам уладісса. РЭЧЭНЕЦ м. Канец. На гэтом, свахо, рэчэнец. Договорыліс. РЭШТА ж. Тое, што засталося. Жонко, ты рэшту забыласа ўзять. С САЛІНА ж. Кусочак сала. Е саліна да хлебіна, то шчэ не бада. САМОТУЖКІ зб. Невялікія сані. Бало, самотужкамі дрова попотягалі. САМОШЭЧЧЫ м. Вар’ят. Кірылко ек п’яны, то самошэччы. САРАТА ж. Цырата. Я сарату на почті купіла, там дешавей. СВЭДЭР м. Світэр. У цыганкі свэдра купіў. СВЭРДЁЛ м. Свярдзёлак. Некому свэрдёла оддаў, да не помню. СЕДРО ж., абразл. Мянушка чалавека, шырокага ў касцях, з вялікай тазавай часткай. Седро зноў на полі, бач. СЕРАЎНО прысл. Усё роўна. Кажы ему, не кажы, вон сераўно свое право правіть.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 37 ▶