АЛЬПЕНСКІ ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК
Р
РАДІВО н. Радыё. За радіво грошы з пенсіі одварнула почтальёнка.
РАМАТІЗ м. Рэўматызм. Од гэтой гумы раматізом заболееш шчэ.
РАПЭНЯ ж. Жаба-рапуха. От я тых рапэней гіджуса.
РАХУБА ж. Вынік, падлік. Тут проста рахуба – кілё мукі за літэр.
РАШАМЭТА ж. Прылада для зімняй лоўлі рыбы. На полонкі ставілі рашамэту, да вэльма в'юны ішлі, бало.
РОВАР м. Веласіпед. У Городок мо коб роварэм з'ездіў.
РОЗДВО н. Раство, Божае Нараджэнне На Роздво морозу ніяк не было, одліга, с стрэх капало.
РОЗБІРАЦЦА незак. Распранацца. Пора тобе, Коля, розбірацца да ложыцца спать, деў'еть часоў зарэ.
РОЛЛЯ ж. Ралля. Парасохла ролля, дождж гвалт трэба.
РОПА ж. 1. Моцны раствор солі. У ропе стёгна вымочвають. 2. Выдзяленні з роту нябожчыка. У мірца ропа з рота, бывае, іде.
РОСЧАХНУТЬ зак., экспр. Разарваць. Я за тые брэхні росчахну ее.
РОХЛЯ м. Бесхарактарны, падатлівы чалавек. А вон там хазяін? Так, нека рохля, Паўка командуе ўсем.
РУБЭЛЬ м. 1. Рубель – грашовая адзінка. Тепэр за рубля одна спічка выходіть. 2. Рубель – жардзіна для ўціскання сена на возе. Увязвалі сено, да рубэль поломаў-
84 👁